ПАМЁР ПАЧЫНАЛЬНІК БНФ
Ад невылечнай хваробы памёр Віктар Івашкевіч. Ён быў адным з пачынальнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Малады і энэргічны ён шмат працы ўклаў у яго станаўленьне ў 80-х — пачатку 90-х гадоў. Быў сябрам ўсіх соймаў БНФ, выбіраўся сакратаром Управы БНФ, меў добрыя арганізацыйныя здольнасьці, удзельнічаў у рабочым руху.
Цяпер надыходзіць 25-я гадавіна стварэньня БНФ. Плянуецца гістарычная акадэмія, сход сучасьнікаў і ветэранаў Беларускага Адраджэньня, дзе павінны гучэць успаміны ўдзельнікаў тых дзён. Шкода, што Віктар не дажыў і забрала яго заўчасная сьмерць. І не прагучыць больш яго беларускі адраджэнскі голас, якіх у Беларусі цяпер засталося ня так і шмат.
Шчырыя спачуваньні жонцы, сыну, сваякам і блізкім памерлага. Добрая памяць.
Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
3 кастрычніка 2013 г.