СЭРБЫ НЯ ХОЧУЦЬ ЗБАЧЭНЦАЎ

28 верасьня нямецкая газэта “Die Tageszeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Зноў адменены белградскі гэй-парад”. Вось гэты артыкул:

Сэрбскі ўрад паддаўся хуліганам.

Немагчыма было гарантаваць бясьпеку ўдзельнікам — так абгрунтавалі рашэньне. Дык Сэрбія — прававая дзяржава? Гома-актывісты сумняваюцца ў гэтым. Эўразьвяз таксама рэзка выступае.

Нягледзячы на забарону: бясстрашныя актывісты пратэставалі ўвечары ў пятніцу на вуліцах Беграда, патрабуючы роўнасьці для лесбаў і гомікаў.

У 2012 і 2011 гг. быў адменены Гэй-Парад у Белградзе, бо ўлады баяліся сутычак паміж удзельнікамі парада гомасэксуалаў і правымі дэманстрантамі. У 2010 годзе падчас першага гомасэксуальнага парада ў Белградзе за дзесяцігоддзе дайшло да гвалтоўных выступаў правых экстрэмістаў. Больш за 150 чалавек былі пры гэтым паранены ў вулічных сутычках паміж хуліганамі, ультранацыяналістамі і паліцманамі.

Камісар Эўразьвяза Фюле: “Згублены шанс”.

Чарговая забарона Гома-Парада ў Сэрбіі выклікала вострую крытыку з боку прадстаўнікоў Эўразьвязу. Такім сваім рашэньнем у суботу ўрад у Белградзе “згубіў шанс прадэманстраваць павагу да фундамэнтальных правоў”, — сказаў эўракамісар па пашырэньню зьвязу Штэфан Фюле. Падобна выказаўся эўраамбасадар у Сэрбіі Елка Качын. У той жа час балканская краіна імкнецца распачаць перамовы па ўступленьню ў Эўразьвяз.

Як камісар па пашырэньню зьвязу ён будзе абавязаны патрабаваць ад кандыдатаў на ўступленьне такіх, як Сэрбія, поўнага выкананьня каштоўнасных патрабаваньняў Эўразьвяза, сяод іншага і свабоды сходаў і слова, — дадаў Фюле. Гэта будзе “надзвычай важным” на шляху Сэрбіі ў сяброўства Эўразьвязу.

Увечары ў пятніцу нягледзячы на забарону ў Белградзе шмат сотняў прыхільнікаў Зьвязу Вясёлкі прайшлі па вуліцах горада. Іх суправаджалі вялікія паліцэйскія сілы.

taz

Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.taz.de/Serbiens-Regierung-knickt-vor-Hooligans-ein/!124587/

У прынцыпе ў гэтым артыкуле няма нічога асабліва новага. Мы зьвярнуліся да яго, каб яшчэ раз паглядзець на лексічныя прыёмы лібэральнай заходняй прэсы. Звонкім акордам гучыць ужо падтытул артыкула — “Сэрбскі ўрад паддаўся хуліганам”. Хрысьціяне, проста нармальныя людзі выступілі супраць мярзотнага дэманстраваньня збачэнства. За гэта нямецкая газэта абазвала іх і хуліганамі, і правымі экстрэмістамі і ультранацыяналістамі. Пра гомікаў яны пішуць інакш — “бясстрашныя актывісты” (дарэчы, яны не баяцца толькі за магутным паліцэйскім кардонам). Падалі грозны голас і эўраначальнікі, пагражаюць не пусьціць Сэрбію ў Эўразьвяз, талкуюць пра прытрымліваньне пэдэрастычных каштоўнасьцяў у брусэльскай арганізацыі.

Усё гэта гучала і ня раз. У сувязі з гэтым варта крыху паўспамінаць. Яшчэ адносна нядаўна (у сярэдзіне 1980-х гадоў) у Эўразьвязе і нават у лібэральных колах ва ўсім сьвеце не было ня тое што такой “каштоўнасьці”, але нават і тэматычнай размовы пра гомікаў і лесбаў. Журналісты ўбачылі тады, што высокапастаўлены чыноўнік мінабароны ФРГ некалькі разоў наведаў рэстаран-клюб, дзе зьбіраліся збачэнцы, і грымнуў скандал. Чыноўнік апраўдваўся, казаў, што той чалавек проста падобны на яго і г.д. І вось пасьля развалу СССР раптам як плаціну прарвала, “садомскі грэх” на вачах ператварыўся ў “садомскую доблесьць”, потым у “садомскую сьвятасьць”. Гэтым пачалі займацца плоймы журналістаў, палітыкаў, грамадзкіх і палітычных дзеячаў. Падключыліся нават сьвятары шэрагу канфэсій. Знайшліся грошы (каласальныя сумы) на раскрутку садаміі, якая засланіла сабой усё і ўрэшце зрабілася “надзвычай важным” і “фундамэнтальным”. Падкрэсьлім, што гэта ня проста нашы прыватныя ўспаміны. Пра гэта кажуць мільёны людзей на Ўсходзе і Захадзе.

Час пакажа, хто быў ініцыятарам сусьветнай садомскай маніпуляцыі. Асабліва цікава будзе зазірнуць у адкрытыя крамлёўскія архівы. Выказваюцца меркаваньні, што гэта маскоўскія баяры запусьцілі хітра прыдуманую тарпэду ў бок лібэральнага Захаду. Аплочаная кліентура так раздзьмула зададзеную тэму, што цяпер ніхто, акрамя “хуліганаў”-дэманстрантаў, спыніць яе ня можа і ня хоча. Садамія нішчыць сям'ю, калечыць розумы і псіхіку, разбурае сацыяльныя інстытуцыі, гвалтоўна аслабляе заходнюю цывілізацыю. У Маскве паціраюць ручкі ды выпускаюць на трыбуну Пуціна “бараніць нармальнасьць”. Спэктакль працягваецца, усе акцёры занятыя.

Сяргей Камароўскі