МЯНУШКА “ДАЦЭНТ”
2 кастрычніка Радыё Свабода ашчасьлівіла нас чарговым сваім “экспэртам-дэмакратам”. Камэнтуючы памкненьні рэжымных палатак ўнесьці зьмены ў заканадаўства РБ аб выбарах, журналіст Ул. Глод упэўнена абаперся на “аўтарытэтную думку” ад такой асобы, як Сяргей Альфер. Перад Альферам ён цытаваў сакратара ЦВК М. Лазавіка (прадстаўніка рэжыма). З кантэкста зразумела, што, цытуючы Альфэра, журналіст меў на ўвазе, што цытуемы прадстаўляе альтэрнатыўную думку думаньню рэжыма. У выказваньні С. Альфэра галоўнай была ацэнка выказваньня М. Лазавіка: “Гэта вельмі дзіўны падыход...” Альфэр запрапанаваў узяць з Канвэнцыі СНД аб выбарах “лепшае, а не горшае”. Вось і ўся аналітыка на мяжы дэмакратычнай традыцыі. Давайце ў сувязі з гэтым паглядзім, каго гэта РС на поўным сур'ёзе прапануе нам як альтэрнатыву рэжымнаму думаньню. Як кажуць: хто Вы, доктар Зоргэ?
Пра С. Альфера можна пачытаць на афіцыйных старонках у Сеціве. Чытаем:
Сергей Альфер. Юрист, преподаватель.
Директор Общества сравнительно-правовых исследований. Старший преподаватель “БИП - Институт правоведения”, доцент кафедры права Института парламентаризма и предпринимательства (2007-2009). Специалист в области избирательного законодательства. Автор книг и пособий, в т.ч. “Избирательные комиссии: система, правовой статус, порядок формирования” (2001), “Методы фальсификации выборов. Грязные технологии” (2004), “Избирательное право Республики Беларусь: пособие для студентов вузов” (2008). Соавтор ряда публикаций по вопросам избирательного права и политического реформирования.
Крыніца: http://nmnby.eu/authors/4.html
Чытаем далей пра Общество сравнительно-правовых исследований і пра БИП — Институт правоведения, дзе “трудітся не покладая рук” герой нашага фэльетона-рассьледваньня.
Згаданае “Обшчество” пададзена на яго афіцыным сайце як “неправительственная организация, являющаяся одним из ведущих независимых аналитических правовых центров в Республике Беларусь, осуществляющим научно-исследовательскую, образовательную и издательскую деятельность в области проведения правовых исследований в Беларуси и современном мире”. У задачах “Обшчества” усё расьпісана вельмі гладка і дэмакратычна, не падкапаешся. Але там жа пададзена рэклама апошняга опуса С. Альфэра, які шырока і афіцыйна прадаецца ў нашай краіне. Гэта — “Пособие для студентов ВУЗов “Избирательное право Республики Беларусь”. Галоўнае ў рэкламе наступнае: “Детально расписанный избирательный процесс в Республике Беларусь позволяет легко ориентироваться в различных его стадиях”. Калі вы думаеце, што ў кнізе ёсьць пра дзікія электаральныя фальсіфікацыі рэжыма, пра зьдзек з самога слова “выбары”, пра рэпрэсіі супраць беларускай моладзі, то вы памыляецеся — там гэтага няма. Там гладзенька напісана пра “электаральны прагрэс у нашай краіне”. Гэта ёсьць афіцыйны рэжымны падручнік.
Крыніца: http://www.scls.eu
Каго ж выхоўвае С. Альфэр сваімі падручнікамі? Чытаем далей:
Частное учреждение образования “БИП — Институт правоведения” создано в 1990 году и готовит специалистов с высшим образованием: юристов, экономистов, бухгалтеров, психологов и др. Выпускники получают дипломы о высшем образовании государственного образца Республики Беларусь. В системе Министерства юстиции Республики Беларусь работает более 500 наших выпускников, из них более 40 судей. В органах прокуратуры Республики Беларусь трудятся свыше 150 выпускников БИП, в системе Министерства внутренних дел проходят службу около 900 выпускников.
У гэтым БІПе актыўна дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі такіх рэжымных юрыдычных целаў, як БРСМ і “Белая Русь”.
Крыніца: http://bip-ip.by
Шаноўныя чытачы-патрыёты, калі на наступным выбарчым шоў рэжыму за вамі будуць ганяцца, круціць вам рукі, судзіць вас на аснове ілжэсьведчаньняў, то вы ведайце — гэта выхаванцы С. Альфэра і падобных яму “юрыстаў”.
Гэтую асобу мы ведаем яшчэ з 1990-х гадоў. С. Альфэр засьвяціўся ў сталічных структурах БНФ “Адраджэньня”. Трэба аддаць яму належнае — прыкідвацца ён ня ўмее. Фронтаўцы хутка зразумелі, што гэта “засланы казачок”. Недзе пасьля 1999 года Альфэр (разам з шэрагам такіх жа дзеячаў) адмаршыраваў членстваваць у АГП (як вядома, “партыю інтэлектуалаў”). Як бачым, ён робіць камфотную і вельмі пасьпяховую кар'еру ў рэжымных структурах, падымае “прававую культуру” рэжымных суддзяў, пракурораў і іншых. І вось жа цікава: у той жа самы час рэжымны служачы падаецца Радыё Свабода і іншымі “дэмСМІ” у якасьці носьбіта альтэрнатыўнай рэжыму юрыдычнай думкі. Вось такая “ленінская галава”...
Янка Базыль