“САКРЭТНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА ПОЛЬСКАЙ СЛУЖБЫ ВАЙСКОВАЙ КОНТРВЫВЕДКІ З РАСЕЙСКАЙ ФСБ”
2 кастрычніка польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:
Пасьля адстаўкі начальніка Службы Вайсковай Контрвыведкі стала набыткам галоснасьці дамова аб супрацоўніцтве з Фэдэральнай Службай Бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Ген. Януш Носэк, начальнік Службы Вайсковай Контрвыведкі падпісаў дамову больш за два гады таму, пасьля смаленскай катастрофы.
Паводле інфармацыі “Rz”, начальнік СВК не паінфармаваў аб яе падпісаньні міністраў нацыянальнай абароны і ўнутраных справаў. Поле гэтага супрацоўніцтва зьяўляецца сакрэтным, але вядома, што як сама дамова, так і шырокія маштабы яе дзеяньня выклікалі неадназначную рэакцыю на вышэйшых узроўнях улады і сярод дэпутатаў з сэймавай камісіі па справах спэцслужбаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ФСБ магла дзякуючы гэтай дамове праводзіць шырокія і не да канца кантралюемыя дзеяньні ў Польшчы.
— Я не магу весьці размову на гэтую тэму, справаздача ў гэтай справе мае грыф сакрэтнасьці, — абрывае размову дэпутат Станіслаў Узёнтак, віцэ-старшыня сэймавай камісіі па справах спэцслужбаў.
Размаўляць на тэму дамовы з ФСБ ня хочуць ні Мінабароны, ні МУС. Яны адсылаюць нас ў Калегіўм па Справах Спэцслужбаў, які дзейнічае пры Радзе Міністраў і “зьяўляецца ворганам уплыву на грамадзкую думку і дарадчым ворганам ў справах праграмаваньня, дагляду і каардынацыі дзейнасьці спэцслужбаў — таксама і СВК”, — адпісала нам МУС.
Канцэлярыя Прэм'ера адпісала “Rz”, што “інфармацыя, што тычыцца супрацоўніцтва спэцслужбаў з паасобнымі ворганамі і службамі іншых дзяржаваў, падлягаюць абароне на аснове закону аб абароне закрытай інфармацыі”. На пытаньне, ці прэм'ер даў распараджэньне разарваць гэтую дамову, канцылярыя дадае толькі ў агульных словах, што “Калегіўм па Справах Спэцслужбаў не дае згодаў і распараджэньняў на разрыў дамоваў, што тычацца супрацоўніцтва з замежнымі спэцслужбамі, бо ня мае на гэта юрыдычнай асновы”.
Канцылярыя Прэм'ера не адказала “Rz” на пытаньне, ці наданьне галоснасьці наяўнасьці такой дамовы мела ўплыў на адстаўку начальніка СВК ген. Я. Носэка.
Пасьля зьяўленьня публікацыі ў “Rz” палкоўнік Кшыштаф Душа, дырэктар кабінэта начальніка СВК, прыслаў заяву, дзе пераконваў сярод іншага ў тым, што “Усе дзеяньні Службы Вайсковай Контрвыведкі рэалізуюцца выключна ў згоднасьці зь дзейснымі палажэньнямі закона і ў яго межах”.
Палкоўнік Душа падкрэсьліў таксама, што “СВК, распачынаючы супрацоўніцтва з адпаведнымі ворганамі і службамі іншых дзяржаваў, заўсёды прытрымліваецца законнага абавязку, які вынікае з арт. 9 зак. 2, паводле якога, такое супрацоўніцтва можа распачацца пасьля атрыманьня згоды Старшыні Рады Міністраў і думкі Міністра Нацыянальнай Абароны”.
Ізабэла Кацпжак
Пераклаў з польскай В. Буйвал