УКРАІНСКАЯ МОВА НА ВЫШЫНІ

З Украіны паступае інфармацыя пра далейшае ўмацаваньне моўнай дысцыпліны ў сувэрэннай нацыянальнай дзяржаве. Маскоўская інтэрнэт-газэта Лента.Ру 24 верасьня напісала зь непрыхаванай трывогай пра падзею, што адбылася ў Цярнопалі, наступнае:

У Цярнопалі (абласным цэнтры на захадзе Ўкраіны) забаранілі вывескі і шыльды на расейскай мове. Адпаведныя папраўкі ў гарадзкія правілы добраўпарадкаваньня, як перадае ZIK, унесьлі дэпутаты гарсавета.

“Вывескі і шыльды павінны быць выключна на дзяржаўнай мове. Прадугледжваецца, якая канкрэтна інфармацыя павінна ў іх зьмяшчацца”, — адзначыў кіраўнік адміністрацыі Цярнопаля Сяргей Надал.

Рашэньне гарсавета тычыцца вывесак установаў, гандлёвых аб'ектаў і забаўляльных установаў.

Раней увагу да гэтай тэмы праяўлялі ўлады другога абласнога цэнтру на захадзе Ўкраіны — Львова. Паведамлялася, што там, у прыватнасьці, аштрафавалі на 1700 грыўнаў кавярню, якая працавала пад вывескай “БлинОК”.

Летась, нагадаем, ва Ўкраіне быў прыняты закон аб моўнай палітыцы. Ён прадугледжвае, што ў тых гарадах і вобласьцях Украіны, дзе недзяржаўная мова (напрыклад, расейская) зьяўляецца роднай як мінімум для дзесяці працэнтаў насельніцтва, яму надаецца статус рэгіянальнага. У законе, у прыватнасьці, адзначалася, што “у эканамічнай і сацыяльнай дзейнасьці прыватных установаў свабодна выкарыстоўваюцца дзяржаўная мова, рэгіянальныя мовы або мовы меншасьцяў, іншыя мовы”.

У некаторых рэгіёнах Украіны расейскай мове быў прадастаўлены рэгіянальны статус. У той жа час на захадзе рэспублікі (у прыватнасьці, у Цярнопалі) мясцовыя ўлады адмовіліся прызнаваць гэты закон.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://lenta.ru/news/2013/09/24/ternopil/