ГАРАЧАЯ ПАТЭЛЬНЯ

22 верасьня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Мінамётны снарад патрапіў у комплекс амбасады Расеі ў Дамаску”. Вось гэты артыкул:

У суботу ў сталіцы Сірыі Дамаску ў комплекс амбасады Расеі патрапіў мінамётны снарад, — паведаміла няўрадавая арганізацыя “Syrian Observatory for Human Rigths”, якая назірае за становішчам у Сірыі. Паведамляецца пра трох параненых.

У раёне Дамаска, дзе разьмешчана амбасада, цяпер дзейнічаюць сілы паўстанцаў.

BNS і lrytas.lt inf.

Пераклаў з летувіскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.lrytas.lt/pasaulis/konfliktai-ir-saugumas/minosvaidzio-sviedinys-pataike-i-rusijos-ambasados-damaske-kompleksa.htm

Масква надзьмуваецца, пагражае, выстаўляе патрабаваньні, спрабуе выратаваць свайго кліента Асада. А тым часам патэльня награецца, міністар Лаўроў ёрзае ў крэсьле, пасольская публіка ў Дамаску перасоўваецца подзьбегам і паўзком. У квартал, дзе яны хаваюцца за сэйфамі і лядоўнямі, ужо ўступілі сірыйскія паўстанцы. Кожны дзень каля брамы іхняга комплексу можа прагучаць на мясцовы лад знаёмае з гісторыі: “Которые тут временные? Слазь! Кончілось ваше время...” А можа гэта будзе: “Караул устал...”

Імпэрыя губляе чарговую экзатычную правінцыю. Замест таго, каб будаваць дарогі, школы, шпіталі і г.д. ў сваіх занядбаных вобласьцях, Масква ўбухала мільярды ў крывавы антынародны рэжым. І вось усё правальваецца, трэба эвакуіраваць сваю публіку. Цікава, дзе ж будзе наступная эвакуацыя?

Янка Базыль