СІРЫЙСКІЯ ПАЎСТАНЦЫ НЕ ДАВЯРАЮЦЬ МАСКВЕ

12 верасьня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Сірыйскія паўстанцы супраць раззбраеньня хімічнага арсэнала аль-Асады”. Вось гэты артыкул:

Вольная Сірыйская Армія “катэгарычна адкідвае” расейскую прапанову ўзяць пад міжнародны кантроль хімічную зброю ў Сірыі, а потым зьнішчыць яе, — паведаміў у чацьвер ген. Салім Ідрыс, камандуючы сірыйскіх паўстанцаў.

Відэазапіс паведамленьня Вольнай Сірыйскай Арміі было зьмешчана на YouTube. Яго зачытаў камандуючы апазыцыйных сілаў, якія ваююць супраць арміі прэзыдэнта Башара аль-Асада. — Мы катэгарычна адкідваем расейскую ініцыятыву перадачы хімічнага арсэналу пад міжнародны дагляд. — сказаў генэрал Салім Ідрыс.

Можа здацца, што для паўстанцаў павінна быць важным аслабіць сілы прэзыдэнта аль-Асада. Але паўстанцкая армія не давярае ні сірыйскаму рэжыму, ні Расеі. Яна лічыць, што прапанова Масквы — гэта палітычны манэўр, які прызначаны толькі для таго, каб спыніць амэрыканскую інтэрвэнцыю. Паводле кааліцыі, “парушэньне міжнароднага права вымагае адпаведнага адказу міжнароднай супольнасьці”.

У панядзелак генэрал Салім Ідрыс абвінаваціў Маскву і Дамаск у хлусьні, калі расейцы запрапанавалі сірыйцам усталяваньне кантролю на хімічнай зброяй, а сірыйцы гэтую парапанову імгненна прынялі.

“Сірыйскі рэжым хоча выйграць час, каб запабегнуць магчымай атакі на яго. Я заяўляю тым, хто прымае рашэньне, што мы ведаем гэты рэжым, маем зь ім справы і папярэджваем вас: не пападзіцеся ў пастку падману і фальшу, якую паставілі на вас. Дамаск і Масква ведаюць, што набліжаецца галасаваньне ў амэрыканскім Кангрэсе. Яны ведаюць, што гэтыя атакі прывядуць да падзеньня рэжыму Асада”, — сказаў Ідрыс у інтэрв'ю тэлеканалу Аль-Джазіра.

look, pap

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14590435,Syryjscy_rebelianci_przeciw_rozbrojeniu_chemicznego.html