ГНІЛЬ
У Сеціве перадрукоўваюць выказваньне “лубянскага дэмакрата” Навальнага, якога зараз актыўна дэманструюць ў Расеі на падстаўной ролі змагара з рэжымам (клон беларускага Мілінкевіча). Вось гэтае выказваньне:
“Беларуская мова — гэта нешта чароўнае: “рэстаран”. Нібыта пісьмовасьць прыдумалі хачыкі, якія аб'ядналіся з падонкамі”
Адчуваеце ўзровень гопніка? (Некалі адзін такі “журналіст” з Расеі, якога запрашаў Лукашэнка, напісаў у сваёй рускай газэце, што беларуская мова — гэта мова зэкаў і падонкаў. Навальны гэтага “журналіста”, як бачым, чытаў, бо тут ня толькі ўзровень — тут асаблівая руская “ідэалёгія”, рускай канторы.
Але самае цікавае ня ў гэтым (рускага хама ведаюць ва ўсім сьвеце). Самае цікавае — гэта выказваньне “беларускага інтэлігента”. Вось што напісаў рэдактар часопіса “Архэ” В. Булгакаў (стар Свабода):
“Нічога надзвычай абразьлівага ў выказваньні Аляксея Навальнага я ня бачу. Выказваньні беларускага прэзыдэнта на гэтую тэму значна больш абразьлівыя”
(Маецца на ўвазе, відаць, Лукашэнка, хоць ён і не прэзыдэнт). Як казаў некалі незабыўны Дземянцей: “Ну что вы ат ніх хаціце?”
П. Яновіч