КРАМЛЁЎСКІ ДЭМАКРАТ НЯМЦОЎ ЗА ТАВАРЫША ПУЦІНА

На працягу 90-х — 2000-х гадоў “выдатны расейскі дэмакрат” Б. Нямцоў рэгулярна зьяўляўся ў Беларусі, каб на мерапрыемствах мясцовай псэўдаапазыцыі прадстаўляць “рускую дэмакратыю”. Ён жа сустракаў Лябедзьку, Саннікава і падобных у Маскве, дзе тыя прадстаўлялі “беларускую дэмакратыю”. З часам, аднак, шмат каму стала зразумела, што Нямцоў мітусіцца па камандзе Крамля-Лубянкі і забясьпечвае “апазыцыйнае прыкрыцьцё” імпэрскай экспансіі супраць Беларусі. Яго надоўга адсунулі ў тылы. Але вось адбыўся піратэхнічны эфэкт на тэму перасьледу “беларускім ўладамі” начальства расейскага “Уралкалія”, на сцэне загучалі маналогі пра чарговы “канфлікт паміж Менскам і Масквой”. Выпусьцілі ў сьвятло рампы і “народнага артыста” Нямцова. Вось што ён заявіў (паводле сайта Хартыі-97):

На белорусского правителя нужно завести уголовное дело, считает российский политик.

“Лукашенко хочет консолидировать вокруг себя белорусский народ, заявляя, что экономические проблемы страны связаны с действиями русских олигархов. В частности, с Керимовым, который решил обрушить “Беларуськалий” и купить его. Я считаю, что российским властям необходимо немедленно завести на него уголовное дело. Он поступает как бандит, пытается посадить невинных людей. Путин должен объявить Лукашенко в международный розыск. И тогда закроют дело против Керимова”, — цитирует сопредседателя РПР—ПАРНАС “Коммерсант”.

Спэцапэрацыя Масквы па ліквідацыі чарговай групы алігархаў падаецца Нямцовым як самастойнае (нават бунтарскае) дзеяньне менскага васала Масквы. Людзям, здольным на думаньне, зразумела, што Масква ня хоча паўтарэньня справы Хадаркоўскага-Лебедзева, якая дагэтуль шуміць у сьвеце. Крэмль вырашыў павесіць справу “Уралкалія” на васальнага “белорусского лідера”. Да таго ж Нямцоў з “апазыцыйна-дэмакратычным” імпэтам абвяргае відавочнае: што эканамічныя праблемы краіны зьвязаны з дзеяньнем расейскіх алігархаў. Ён спадзяецца, што беларусы павераць не сваім вачам і свайму досьведу, а яму — “рускаму дэмакрату”, які патрабуе расшукваць Лукашэнку. Але беларусы ўжо наглядзеліся на маскоўскіх дэмфокусьнікаў і навучыліся бачыць мэханізм іхных фокусаў.

Янка Базыль