“ІНВАЛІДЫ” РАЗДАЮЦЬ РАСЕЙСКІЯ СЬЦЯЖКІ

З апошніх дзён жніўня заўважана чарговая акцыя антыбеларускага рэжыму. На беларускіх аўтадарогах зьявілася больш, чым звычайна, аўтамабіляў з сіямскімі сьцяжкамі — РФ і РБ. Калі гэтыя аўтамабілі спыняюцца, беларускія патрыёты-аўтааматары пытаюцца ў кіроўцаў з “сіямам”: “Адкуль гэта ў вас такое? Хто вам гэта даў?” Тыя адказваюць і гэта гучыць даволі экзатычна: “На скрыжаваньні да нас падышоў чалавек, прадставіўся інвалідам і выдаў нам гэтыя два сьцяжкі...”

Што ж, бывае. Антыбеларускі рэжым раздае расейскія трыклёрчыкі РФ ў хаўрусе з анучкай БССР-РБ. Рэжым дэманструе “адзінства і згоду з маскоўскім гэбізмам”.

Цікава, што ўсё гэта адбываецца на фоне “канфлікту наконт арышту людзей з Уралмашу”. Вось дык чарговая вайна! Вось дык канфрантацыя па лініі Лукашэнка-Пуцін!

Янка Базыль