ТАКАЯ ВОСЬ ІТАЛІЯ

6 верасьня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Самым распаўсюджаным імем уладальнікаў фірмаў у Мілане ёсьць Мухамад”. Вось гэты артыкул:

Самым распаўсюджаным імем уладальнікаў малых бізнэсаў у італьянскім горадзе Мілане, паводле апошняга дасьледваньня, ёсьць цяпер Мухамад. Яно ўпершыню перагнала традыцыйныя італьянскія хросныя імёны. Пра гэта дала інфармацыю ў чацьвер інтэрнэт-выданьне газэты “Japan Times”.

Дасьледваньне, падрыхтаванае гандлёвай палатай камэрцыйнай мэтраполіі Італіі, сьведчыць, што ў сьпісе ўладальнікаў фірмаў сёлета фігуруюць 1595 Мухамадаў, а асобаў па імені Джузэпэ ёсьць 1383. На трэцім месцы стаіць Марка — бізнэсаў, зарэгістраваных асобамі з гэтым імем ёсьць 1131.

На чацьвёртым месцы знаходзіцца імя Марыя (1095), на пятым Ахмэд (615). У Мілане ўсяго разам знаходзяцца 34278 малых бізнэсовых таварыстваў — прыблізна 12% ад усіх па краіне, — якімі валодаюць замежнікі альбо людзі, народжаныя замяжой, напісала згаданая газэта.

TASR

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://hnonline.sk/svet/c1-60610440-najrozsirenejsim-menom-majitelov-firiem-v-milane-je-muhammad