“ВСЕ НА ЗАЩИТУ АСАДА!”

4 верасьня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея зьбірае сілы каля Сірыі”. Вось гэты артыкул:

Эскадранны мінаносец “Настойчівый” з расейскага Балтыйскага флёту і дапаможны карабель “Сметлівый” з Чарнаморскага флёту ў бліжэйшыя дні далучацца да расейскага ваенна-марскога злучэньня ў Сяродземным моры, паведаміла крыніца ў штабе расейскага ваенна-марскога флёту ў сераду.

Дапаможны карабель “Сметлівый” распачынае выкананьне свайго баявога заданьня ў Сяродземным моры ў бліжэйшыя дні, паводле апэратыўных плянаў камандваньня. Ёсьць пляны, каб эскадраны мінаносец “Настойчівый”, флагман Балтыйскага флёту, таксама далучыўся да нашых караблёў”, — паведаміла крыніца.

Interfax, BNS і lrytas.lt inf.

Пераклаў з летувіскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.lrytas.lt/pasaulis/sirijos-krize/rusija-toliau-telkia-pajegas-prie-sirijos.htm