СУДНІК ГЕНАДЗЬ ВІТОЛЬДАВІЧ
24 жніўня на 71-м годзе жыцьця памёр беларускі журналіст Генадзь Суднік. У памяці людзей, якія ведалі яго, ён застанецца прыкладам чалавечай і прафэсійнай прынцыповасьці, вернасьці абранаму шляху. Дзякуючы ягоным творчым і арганізатарскім здольнасьцям на Магілеўшчыне ўзнікла і разьвіваецца незалежнае тэлебачаньне.
У пераломным для гісторыі нашага народу 1991 годзе, Генадзь Суднік далучыўся да Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. За ім у Фронт пайшлі многія калегі. У журналісцкай і рэдактарскай дзейнасьці для сп. Судніка галоўным былі вернасьць беларускай мове і праўдзівасьць інфармацыі.
Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ выказваюць спачуваньне сям'і і блізкім нябожчыка.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ
26 жніўня 2013 г.