ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ ХРЫСЬЦІЯН У ІРАНЕ І Ў ЭЎРОПЕ
21 жніўня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “За распаўсюд Бібліі хрысьціяніна ў Іране асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі”. Вось гэты артыкул:
Мужчына, які перайшоў з іслама ў хрысьціянства, асуджаны ў Іране на дзесяць гадоў пазбаўленьня волі за тое, што распаўсюджваў кнігі Бібліі. Ватыканская прэсавая служба, абапіраючыся на мясцовыя навіны, паведаміла, што суд у Тэгэране прызнаў яго вінаватым у тым, што ён “наносіў шкоду дзяржаўнай бясьпецы”.
Паводле дакумантаў працэсу, мужчына прызнаў, што распаўсюдзіў 12000 кніг Бібліі кішэннага фармату. Акрамя таго, Магамэд Хадзі Бардбар пасьля прыняцьця хрышчаньня зьбіраў у сваёй кватэры іншых вернікаў на малітву, чым таксама парушыў іранскія законы. Паліцыя знайшла ў кватэры мужчыны 6000 кніг Бібліі і іншую хрысьціянскую літаратуру.
Праваабарончыя хрысьціянскія арганізацыі крытыкуюць узмацненьне ціску на хрысьціян у Іране, якія перайшлі ў хрысьціянства зь ісламу.
Respublika.lt, Eltos inf.
Пераклаў з летувіскай В. Буйвал
Многія людзі ў хрысьціянскіх краінах даўно задаюцца пытаньнямі аб мільёнах імігрантаў, якія запаўняюць сабой гарады Эўропы. Экзоты (якія маюць свае айчыны) атабарваюцца ў Эўропе цэлымі разгалінаванымі кланамі, жывуць аўтаномна, зусім ня думаюць інтэгравацца ў мясцовыя грамадзтвы. Яны будуюць свае цэнтры, мячэці, многія зь іх не хаваюць сваёй нянавісьці да ўсяго хрысьціянскага і эўрапейскага. Лібэральныя гаспадары эўрапейскіх дэмакратый абвяшчаюць фашыстамі ўсіх, хто пратэстуе супраць гэтага этнічнага цунамі, якое пагражае нашай цывілізацыі. Людзей звальняюць з працы за крыжык на шыі. Мясцовыя ўлады забараняюць выявы Крыжа і Хрыста ў публічных месцах, бо, маўляў, “гэта зьневажае мясцовых мусульманаў”. Людзі пытаюцца: а дзе ж парытэт узаемных адносінаў?
Які там парытэт! Штодня з усходніх краін паступаюць зьвесткі аб расправах над хрысьціянамі, разбурэньні касьцёлаў, блюзьнерствах над хрысьціянскімі сьвятынямі. Ня бачна канца лібэральнай дэмагогіі і экзатычнаму дзікунству. Вось што павінна было б зрабіцца прыярытэтнай праблемай для заходніх грамадзтваў, а не “правы гомасэксуалістаў” ды іншае збачэнства.
Сяргей Камароўскі