ПАЛАЦ ДЫКТАТУРЫ
9 жніўня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Дыктатары аб'ядналі сілы. На пышны палац”. Вось гэты артыкул:
Дванаццаць гадзінаў штодня ў нялюдзкіх умовах і паўтысячы рабочых. Беларускі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка пачаў такім чынам будаваць манумэнтальны Палац незалежнасьці за мільёны даляраў.
Йдзецца аб вітрыне раскошы і багацтва краіны, якая павінна агаломшыць сусьветных палітычных лідэраў. На свой новы дом у Менску, аднак, ён “не заклікаў” сваіх, але аб'яднаў сілы з камуністычным рэжымам паўночнакарэйскага правадыра Кім Чон-уна.
Той паслаў яму будаўнікоў, якія паводле экспэртаў працуюць для Лукашэнкі, як сучасныя рабы. “Умовы на будаўніцтве ў Менску вельмі цяжкія. Акрамя таго, рабочыя павінны аддаваць рэжыму Кім Чон-уна ажно палову заробку”, — пацьвердзіў для HN экспэрт Андржэй Соўкуп.
Палац павінен прадэманстраваць, які вялікі патэнцыял мае Беларусь. “Гэта будзе дэманстрацыя таго, што ў нас усё ёсьць. Гэта будзе наш галоўны цэнтар”, — заявіў Лукашэнка.
(og)
Пераклаў з славацкай В. Буйвал