ЛІБЭРАЛЫ РАДУЮЦЦА ЎЗБРОЙВАНЬНЮ МАСКВЫ
3 жніўня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея ўзбройваецца на мільярды”. Апісваюцца працэсы мадэрнізацыі ўзбраеньняў у Расеі, разьвіцьцё яе ваенных праграм. Цікава, што рэдакцыя ўплывовай газэты нават не дапускае думкі пра сацыяльна-эканамічнае параўнаньне. У тым сэнсе, што абсалютная бальшыня насельніцтва расейскай імпэрыі існуе ў галечы, мільёны зь іх жывуць у трушчобах, пазбаўлены элемэнтарнай мэдычнай дапамогі, апусьціліся да жывёльнага ўзроўню. А імпэрскае начальства ў той самы час выдаткоўвае мільярды сродкаў на ўзбраеньне і падрыхтоўку да вайны (усе ведаюць, што значная частка гэтых сродкаў раскрадаецца і марнуецца).
Аднак журналіст урэшце зьвяртаецца да мясцовага адмыслоўца па ваенных справах і абароне нацыянальных інтарэсаў ды сувэрэнітэту Нарвэгіі. Ён пытаецца ў дасьледчыка нарвэжскага НДІ Абароны Уна Хаквога: “Ці Нарвэгіі трэба баяцца ўзбройваньня Расеі?” Абарончы дасьледчык бадзёра адказвае: “Мадэрнізацыя будзе весьці да таго, што Расея атрымае лепшыя ваенныя здольнасьці, але гэта можа быць станоўчым для Нарвэгіі. Там робіцца акцэнт на звычайныя ўзбраеньні, а гэта можа ўзмацніць перашкоды для выкарыстаньня атамнай зброі. У дадатак цяперашні працэс мадэрнізацыі абарончай структуры і матэрыялаў можа адкрыць пэрпэктыву для супрацоўніцтва”.
Ну, як вам “экспэрты” з нарвэжскай “абаронкі”? Вось да чаго даводзіць лібэральная дэмаралізацыя грамадзтва. Вось у што ператварылася некалі магутная і ваяўнічая нарманская нацыя. Пакуль нарвэжцы занятыя роўнасьцю збачэнцаў і ўладкаваньнем на сваёй зямлі сотняў тысячаў экзатычных халяўшчыкаў, іхная “абаронка” шчыра і публічна радуецца татальнаму ўзбраеньню маскоўскага монстра. Такое ўражаньне, што прыстойныя асобы — рэдкая зьява ў заходніх элітах (добра аплочаных з народнай казны): яны ці праставатыя па вызначэньню, ці надта хітрыя (хітрасьцю Чэмбэрлена, які ў 1938 г. “абхітрыў” Гітлера), а можа на караню скупленыя той жа Масквой.
Крыніца: http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Russland-ruster-opp-for-milliarder-7269531.html#.Uf55SXtr1wc
А зрэшты такое ўжо было ў іхнай новай гісторыі. Калі Гітлер напаў на Нарвэгію (красавік 1940 года), эліты краіны таксама займаліся дэмагогіяй і актыўным рэлаксам. Напрыклад, міністар абароны быў на сваёй дачы па-за Ослам. Ён пачуў пра высадку нямецкага дэсанту з радыёнавінаў. Потым выскачыў на вуліцу дачнага паселішча і доўга бегаў там з крыкамі: “Таксі! Таксі!” Добра, што маладыя жаўнеры і афіцэры нарвэжскай арміі не разгубіліся ды не сталі чакаць, пакуль начальства прыедзе з нядзельнага рэлаксу. Яны адкрылі агонь па агрэсарах.
Гніеньне элітаў — адна з прыкмет эўрапейскага лібэралізму.
Ян Булыга