МЯСЦОВЫ “ФУНКЦЫЯНЕР” РАЗГАВАРЫЎСЯ
Можна нават сказаць, што “Остапа понесло”... Маецца на ўвазе выступ Андрэя Дзімітрыева на старонках газэты “Народная Воля” (нумар за 2.08.2013). Так, таго самага Дзімітрыева, які ярчэй за ўсіх засьвяціўся ў агентурным амплуа яшчэ на прыканцы 2010 года. У тытул артыкула вынесена “сэнтэнцыя” мясцовага “сэксота” — “Я сталкиваюсь с оппозиционным высокомерием”. Што ж, крута замешана. Мы, убачыўшы такі тытул, падумалі, што Дзімітрыеў будзе скардзіцца на тое, як яго лёгка раскрылі, як яго не падпускаюць да сябе прыстойныя людзі. А аказалася, што ён якраз раздае ацэнкі грамадзтву і палітыкам. Цытуем:
“Мы такие красивые, все такие в белом, такие правильные, демократические. А люди — быдло, и это быдло нужно направлять в другую сторону. Это не так. Это люди со своими жизнями и интересами. Они не просто так родились, они сами формируют своё информационное пространство”, — говорит Дмитриев.
Андрей Дмитриев подчёркивает, что люди голосовали за Лукашенко, потому что он, в отличие от демократов, их уважал. “Он (Лукашенко) говорил про то, что важно людям. А когда политик говорит о том, что действительно важно для людей, он таким образом показывает, что он их уважает. А когда политик говорит о том, что важно ему, таким образом он их не уважает. Вот эта позиция, со своей высокомерностью иногда, приводит к тому, что демократы, считая людей быдлом, не добиваются от них ответной реакции”, — отмечает заместитель председателя кампании “Говори правду!”
Дмитриев говорит, что простые люди — это граждане этой страны, и они так же, как и все остальные, имеют право на своё самоопределение. “Если мы хотим переломить ситуацию, мы должны начать нормально относиться к людям. Они хотят нормальной жизни, и сегодня многое, что делает Лукашенко, уже не вписывается в их понимание “нормального”. Но чтобы они нас увидели, мы их должны увидеть тоже”, — отмечает политик.
Патрыёты-фронтаўцы яшчэ на пачатку 90-х гадоў пачалі заўважаць асобаў, якія на павышаных танах гукалі ў беларускім асяроддзі: “Да этому БНФу всё не так. Они там с Поздняком такие идеальные, хорошие. И всё бы у них мол получилось. Да вот народец не тот попался. Народ не дорос, вот как по-ихнему-то...”
Спробы ўступіць у дыскусію з гэтымі крыкунамі посьпеху ня мелі. Яны выконвалі свой завучаны нумар і “шум у зале” не замінаў гэтым акцёрам арыгінальнага жанру. Цікава, што найбольш прыкметныя зь іх крыху пазьней былі ідэнтыфікаваны паводле дзейнасьці і замашак як канторскія агенты. Напрыклад, прэзыдэнт Кангрэсу Незалежных Прафсаюзаў Беларусі тав. Лысенка (яго з прафсаюзаў выдалілі). І вось апрабаваны канторскі спосаб каламучаньня (“говорения правды”) у грамадзтве зноў рэалізуецца на практыцы з удзелам новых гукальшчыкаў.
З дэмагогам усё зразумела. А вось дагэтуль ня ўсім зразумела з газэтай “Нар. Воля”, якая здаўна пазыцыянуе сябе як апазыцыйнае выданьне. І ў каторы раз дае сваю “трыбуну” такім, як Дзімітрыеў. Хаця тут мы памыляемся, чытаючыя беларусы не такія наіўныя. Зьвярніце ўвагу на тое, што ў шапіках ляжаць стосы нераскупленых “нарволяў”. А гэта нядобрая прыкмета. Людзі, відаць, “галасуюць нагамі”, выказваючы свой недавер рэдакцыі.
Сымон Рудзік