АБ ВАНДАЛІЗМЕ

Вандалізм, правакацыі, паскудзтвы і зьневажэньні памяці ў Курапатах не спыняюцца. Асобы, якія займаюцца вандалізмам ходзяць, відаць, туды, як на работу ў начную зьмену. Некалькі гадоў таму сябры КХП — БНФ злавілі ноччу двух вандалаў, якія ламалі крыжы. Імі аказаліся сынкі функцыянераў КГБ. Пракуратура падняла рукі ў верх. Вандалаў адпусьцілі. Цяпер, перад Днём Незалежнасьці, разбурэньні ў Курапатах зноў пачасьціліся. Вось і сёньня, 4-га жніўня, ахова Мемарыяла з ліку сяброў КХП — БНФ выявіла восем зламаных крыжоў. Злачынства зроблена ноччу. Думаю, аднак, што ўрэшце справа з такой “начной дзейнасьцю” ня будзе цягнуцца бясконца і скончыцца нечакана для арганізатараў вандалізму.

Зянон Пазьняк