ЗАФІКСАВАНА НАСТАЛЬГІЯ АСАДНІКАЎ

28 ліпеня ў беларускім горадзе-порце Пінску адзначаўся расейскі “празднік Военно-морского флота”. Яго наладжваюць штогод. Купка асобаў у белых расейскіх ваенна-марскіх мундзірах хадзіла па нашым горадзе з аркестрыкам. Яны — расейскія адстаўнікі, сьпісаныя на беларускі бераг. Яны несьлі над сабой сьцягі чужой нам дзяржавы. Вядома, што гэтая колькасна нешматлікая публіка вельмі агрэсіўна далучаецца да ўсіх антыбеларускіх і антыдзяржаўных ініцыятываў і заяваў, якія ўзьнікаюць у Пінску. Той факт, што беларускі народ сваёй працай забясьпечвае гэтую публіку тлустымі пэнсіямі, яны лічаць натуральным абавязкам нашага народа. Мякка кажучы, гэтыя ў белых мундзірах не зьяўляюцца лаяльнымі грамадзянамі Беларускай дзяржавы. Яны ненавідзяць яе і толькі чакаюць, калі Масква паглыне нашую Беларусь.

Бывае ў жыцьці, што пэўныя адносіны выклікаюць адпаведную, узаемную рэакцыю другога бока. Пра гэта павінны памятаць беларускія патрыёты ў Пінску і фіксаваць усю антыбеларускую “настальгію”.

Янка Базыль