КЛІНІЧНЫ МАТЭР'ЯЛ З ПСІХІЯТРЫЧНАГА ШПІТАЛЯ
27 ліпеня швэдская газэта “Svenska Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “Закідалі яйкамі парад hbt у Вільні”. Вось гэты артыкул:
Упершыню за ўсе часы цэнтар Вільні запоўніўся тысячамі актывістаў hbt, калі ў пятніцу фэстываль Baltic Pride завяршыўся парадам праз летувіскую сталіцу.
— Гэта быў гістарычны дзень у Вільні. Упершыню актывісты мелі магчымасьць маршыраваць парадам праз горад, — кажа міністар Эўразьвязу Біргіта Ольсан, якая толькі што выступіла з прамовай перад масай людзей.
Яна апісвае радасьць, натхнёнасьць і падтрымку з боку як удзельнікаў, так і гледачоў і летувіскіх палітыкаў. Але таксама й агрэсію і гомафобію з боку каля тысячы пратэстоўцаў, якія кідаліся яйкамі і выкрыквалі гомафобныя лёзунгі.
У саму Біргіту Ольсан, якая маршыравала на парадзе разам з многімі летувіскім парлямантарамі, трапілі яйкам.
— Яны кідалі ў нас цэлыя скрынкі зь яйкамі, калі мы праходзілі міма. Яны былі настроены варожа, сказала яна агенцыі ТТ.
Але яна пераканалася таксама ў падтрымцы з боку многіх гледачоў і кажа, што гэта было фантастычна парадвацца за маладых і старых, якія далучыліся, каб паглядзець на парад.
— Тут ёсьць нянавісьць, але станоўчых сілаў тут рашуча больш. Я ганаруся тым, што пабыла тут.
Яна вызначыла таксама гэты дзень як сымвалічны для Летувы, якая старшынюе ў Эўразьвязе першай з былога Савецкага Саюза.
— Гэта фантастычна пачынаць з такой маніфэстацыі свабоды. Вось што сапраўды павінен адстойваць Эўразьвяз.
Многія летувіскія палітыкі і парлямантары прайшлі з парадам і сказалі прамовы. Ольсан кажа, што яна назірае ўсё больш станоўчыя адносіны да пытаньняў hbt. Але яшчэ трэба шмат зрабіць.
Летува — адна з краінаў Эўразьвязу, у якой найбольш зроблена ў тым, што тычыцца свабоды і правоў чалавека на фронце hbt.
Шмат засталося яшчэ зрабіць хатніх заданьняў, але гэта ёсьць гістарычны дзень, станоўчы і важны. Яны былі вельмі радасныя і ганарыліся. Рух hbt сьмелы, сьмелы, сьмелы ў гэтай краіне, кажа Ольсан.
Stockholm TT
Пераклаў з швэдскай В. Буйвал
Спачатку варта расшыфраваць абрэвіятуру hbt. Яна абазначае: гомасэксуалісты, бісэксуалы і транссэксуалы. І вось наконт гэтага міністар Эўразьвязу выказвае сваю радасьць і захапленьне. Чытаецца гэты рэпартаж як клінічныя матэр'ялы з псіхіятрычнага шпіталя. Вось што творыцца ў Эўразьвязе і якія там кіруюць міністры. І вось што такое садомскі Эўразьвяз і для чаго ён створаны. Фантастыка!
Але ёсьць у Вільні здаровыя людзі, якія прадэманстравалі свае адносіны да садомскага шабасу. Узьнікаюць, аднак, пытаньні да віленскіх палітыкаў і парлямантароў, якія красаваліся сваім удзелам і прамовамі на гэтым “мерапрыемстве”. Мяркуем, што зь іх спытае летувіскае грамадзтва. Нам бы хацелася спытаць пасярод эйфарыі ад посьпехаў на “фронце hbt” наконт набліжэньня фронта расейскіх ракет і самалётаў, якія ўжо ў 30 км ад дзяржмяжы Летувы. Яны гэта заўважаюць? Можа яны зьбіраюцца бараніць краіну разам з гвардыяй hbt?
Сяргей Камароўскі