МАСКВА. ПРАВІЛЬНЫЯ СЛОВЫ Ў ФАЛЬШЫВЫХ ВУСНАХ
22 ліпеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Патрыярх Кірыла папярэджвае Захад перад шлюбамі гомасэксуалістаў”. Вось гэты артыкул:
Легалізацыя шлюбаў гомасэксуалістаў ёсьць, паводле Кірылы, апакаліптычным сымптомам, пашырэньня якога нельга дапусьціць у Расеі.
Масква. Патрыярх рускай праваслаўнай царквы Кірыла ў нядзелю папярэдзіў улады заходніх краінаў аб недапушчальнасьці легалізацыі шлюбаў паміж асобамі аднаго полу як знаку набліжэньня канца сьвету.
Кіраўнік праваслаўнай царквы падчас імшы ў маскоўскім саборы заявіў, што такі крок ёсьць “небясьпечным і апакаліптычным сымптомам”, які, паводле яго, нельга пашыраць у Расеі.
Паводле словаў кансэрватыўнага рэлігійнага лідэра, “тыя, хто змагаюцца супраць законаў аб меншасьцях, становяцца прадметам рэпрэсіяў”.
Самай першай краінай у сьвеце, дзе ў 2001 годзе дазволілі шлюбы гомасэксуалістаў уключна з усынаўленьнем дзяцей, была Галяндыя.
Праз два гады тым жа шляхам пайшла Бэльгія, а ў 2005 годзе як трэцяя краіна Эўразьвязу да іх далучылася Іспанія.
У 2009 годзе настала чарга Нарвэгіі, Швэцыі, праз год Партугаліі, але без дазволу ўсынаўленьня.
Ісляндыя, якая не зьяўляецца членам Эўразьвязу, дадалася ў 2011 годзе, а Францыя два месяцы таму.
На астатніх кантынэнтах асобы аднаго полу могуць пабрацца шлюбам і ўсынаўляць дзяцей у Канадзе (з 2005 года), у Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы як адзінай афрыканскай краіне (з 2006 года), у Аргентыне як першай паўднёваамэрыканскай краіне (з 2010 года), прычым у ЗША гэта магчыма ў 9 з 50 штатаў.
sita
Пераклаў з славацкай В. Буйвал.
Словы маскоўскага “кансэрватара” прагучалі нібыта салідна. Ён толькі забыўся дадаць, што апакаліптычныя працэсы ва ўсіх праявах разгортваюцца і інтэнсіфікуюцца на ўсёй прасторы расейскай імпэрыі, а таксама ва ўлоньні РПЦ, ад якой адвярнуліся мільёны расейцаў.
Лепш бы патрыярху не разважаць на гэтую тэму. Два гады таму манахі-схімнікі з старажытных кляштароў Расеі паведамілі ўсяму грамадзтву: “Мы ня можам больш маўчаць, патрыярх жыве ва ўладзе садомскага граху...” Пра гэта (без асаблівага хваляваньня) кажуць беларусам і ўсім астатнім прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў Расеі. Так што заклік з Масквы быў фармальна правільным, але фальшывым.
Сымон Рудзік