БУДЗЕМ ЗЬВЯРТАЦЦА ДА ПАПЫ ФРАНЦІШКА
20 ліпеня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Папа здабыў сэрцы італьянскай моладзі”. Вось гэты артыкул:
Папа Францішак здабыў сэрцы моладзі ў Італіі — так інтэрпрытуюць вынікі зандажу, праведзенага перад ягоным ад'ездам у панядзелак на Сусьветны Дзень Моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразіліі.
Давер да папы маюць і вернікі і няверуючыя.
Вынікі зандажу былі пададзены ў справаздачы на тэму моладзі. Справаздача была апрацавана адным з інстытутаў каталіцкага ўнівэрсітэта ў Мілане. Вынікі паказваюць, што звыш 70% італьянцаў ва ўзросьце ад 18 да 29 гадоў лічаць новага папу асобай, вартай даверу. 85% анкетаваных з павагай выказваюцца аб тым, што Францішак блізкі да людзей. А 91% сьцьвердзілі, што папа Бэргольё выклікае сымпатыю.
85% маладых італьянцаў захапляюцца заангажаванасьцю Францішка дзеля бедных і яго прыхільнасьць да грамадзкіх справаў.
Звыш за 80% удзельнікаў зандажу перакананыя ў тым, што новы біскуп Рыма можа спрычыніцца да ўмацаваньня маральнасьці і большай згоды паміж паводзінамі вернікаў і каштоўнасьцямі, якія яны вызнаюць.
У тым жа зандажу 56% маладых італьянцаў заявілі, што яны ёсьць вернікамі.
Выкладчык грамадзкай дэмаграфіі міланскага ўнівэрсітэта Алесандра Расіна, падвозячы вынікі, падкрэсьліў, што ў атмасфэры паўсюднага браку даверу да інстытуцыяў і аўтарытэтаў менавіта папа Францішак здабыў сэрцы маладых пакаленьняў італьянцаў.
ika
Пераклаў з польскай В. Буйвал.
Маладыя беларусы ведаюць, што ёсьць чалавек, да якога можна зьвярнуцца ў справах, важных для нашай Айчыны. Будзем зьвяртацца да Папы Францішка з запытаньнямі пра Сьцяг Ісуса Хрыста, які забараняе антыбеларускі рэжым і якога баяцца арганізатары каталіцкіх мерапрыемстваў у Беларусі. Калі згаданы рэжым зноў пачне зьнішчальны наступ на Курапацкую сьвятыню, мы ведаем, у каго прасіць дапамогі. Паведамім Пантыфіку, што ў цэнтры Эўропы, у хрысьціянскай краіне зьнішчаюць Сьвятыя Крыжы на магілах пакутнікаў. Ён прымусіць герархаў Касьцёла выйсьці са стану маўчаньня на гэтую тэму. І сам сядзе ў самалёт ды прыляціць у нашую сталіцу, стане ў ланцуг абаронцаў Курапатаў. Паглядзім тады, як закруцяцца фальшывыя і крывадушныя. Разам з Папам абаронім хрысьціянскую Беларусь.
Сымон Рудзік