ШАРЫЯТ ПА-ПАРЫЖСКУ

20 ліпеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Пасьля штрафу за бурку ў прадмесьці Парыжа выбухнулі беспарадкі”. Вось гэты артыкул:

Мусульманскія дэманстранты напалі ў Трап таксама й на мясцовае аддзяленьне паліцыі, два паліцыянты былі паранены.

Трап. Да сутычак паміж мусульманскімі дэманстрантамі і паліцыяй дайшло на захад ад французкай мэтраполіі Парыжа падчас пратэстаў супраць забароны ісламскіх бурак, паінфармавала агенцыя АР.

Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў, якія кідаліся каменьнем і распальвалі пажары, таксама й сьлезацечны газ. Былі паранены пяць чалавек і затрыманы шэсьць асобаў, як паведамілі ўлады.

Да беспарадкаў дайшло пасьля таго, як паліцыя ў Трап у заходнім прадмесьці Парыжа спыніла жанчыну, якая была цалкам захутана ў мусульманскай бурцы, напісала газэта “Le Parisien”.

Яе 21-гадовы муж меўся накінуцца на паліцыянтаў у спробе не дапусьціць, каб яны аштрафавалі жонку за заслонены твар. Мужчыну паліцыя ўрэшце арыштавала.

Сход з удзелам 200-400 асобаў перайшоў у гвалтоўныя акты ў пятніцу ўвечары прыблізна каля 20.30 гадзінаў, калі дэманстранты напалі на мясцовае аддзяленьне паліцыі. Былі паранены і два паліцыянты, паведаміла агенцыя DPA.

У Францыі дзейнічае забарона насіць буркі ў грамадзкіх месцах.

Petit Presse

Пераклаў з славацкай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6875312/po-pokute-za-burku-vypukli-na-predmesti-pariza-nasilnosti.html