АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (04–11.07.2013)

Лепш бы ім маўчаць

4 ліпеня 2013 г. бэльгійская газэта “De Standaard” працытавала прадстаўніка германскага істэблішмэнта: “Зьмяшчэньне з пасады прэзыдэнта Эгіпта Магамэда Мурсі арміяй у сераду — гэта “чорны дзень для дэмакратыі”. Гэта сказаў нямецкі міністар замежных справаў Гвіда Вэстэрвэле ў чацьвер падчас візыту ў Афіны.

Наш камэнтар: Кіраваньне Эгіптам гэтым Мурсі прывяло толькі да эканамічнага крызісу і да цемрашальскага апусканьня краіны ў ісламскі клерыкальны рэжым. Абсалютная бальшыня насельніцтва хоча жыць у сьвецкай, сучаснай, цывілізаванай краіне без фанатызма і рэлігійнага падзелу. Лепш бы маўчаць берлінскім аматарам дэмакратыі пра “чорны дзень дэмакратыі”. Беларусы добра памятаюць “крывавую нядзелю ў Менску” 19 сьнежня 2010 года і той факт, што за антынародным лукашызмам стаіць берлінскае палітлобі, якое трэніравала рэпрэсіўныя сілы антыбеларускай дыктатуры і дагэтуль разам з Масквой ратуе гэтую дыктатуру.

Юрка Марозаў


Тэрыторыя бяспраўя

6 ліпеня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала з Масквы. Там суд асудзіў пасьмяротна адну жанчыну. У 2010 г. яна ехала з сваёй сьвякрухай на невялікім аўтамабілі і патрапіла ў лабавое сутыкненьне зь вялікім аўтамабілем віцэ-прэзыдэнта кампаніі “Лукаойл” А. Баркова. Жанчыны загінулі, а Баркоў з шафёрам атрымалі лёгкія раненьні. Суд пастанавіў, што вінаватай была жанчына. Хаця сьведкі паказвалі, што гэта начальнік у сваім аўтамабілі пайшоў на рызыкоўны абгон і ўрэзаўся ў машыну.

Наш камэнтар: Людзі ў Расеі не зьдзіўляюцца: іхная “велікая родіна” ёсьць тэрыторыяй бяспраўя. Асабліва для звычайных грамадзян, якія сутыкаюцца з вялікім начальствам.

Алесь Хадасевіч


Застаўся толькі начальнік рэжыму

8 ліпеня 2013 г. дацкая газэта “Politiken” напісала, што ў кіруючай партыі Баас у Сірыі было заменена ўсё кіраўніцтва. Застаўся на сваёй пасадзе старшыні толькі Башар аль-Асад.

Наш камэнтар: Можа заходнікам гэтая “партыйная рэформа” і падаецца кур'ёзнай, але толькі не беларусам. Нашы людзі прыгадваюць: хто з паплечнікаў “маладога прэзыдэнта”, што прышлі зь ім да ўлады ў Беларусі ў 1994 годзе, засталіся побач зь ім. Сытуацыя тая, што і ў Асада — застаўся адзін начальнік рэжыму.

Юрка Марозаў


Расейскі падручнік

9 ліпеня 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала пра падрыхтоўку адзінага школьнага падручніка па гісторі для школаў Расеі: “Праект новага падручніка па гісторыі пазначаны “культам Пуціна”. Ён капіюе пуцінскі погляд на расейскую гісторыю і апісвае яго як збаўцу, які скончыў пэрыяд татальнага раскладаньня дзяржавы. Дае прыярытэт праваслаўю над астатнімі веравызнаньнямі. Многія настаўнікі пратэстуюць супраць такога падыхода і спасылаюцца на тое, што падручнікі павінны быць справай прафэсіяналаў, а не палітыкаў”.

Наш камэнтар: Трэба пацікавіцца ў РПЦ, ці не зьбіраюцца яны кананізаваць лубянскага апэрка?

Алесь Хадасевіч


Заіграная кружэлка

10 ліпеня славацкая газэта “SME” паведаміла з Масквы. “Лідэр рускай апазыцыі” А. Навальны прышоў у выбарчую камісію, каб зарэгістравацца кандыдатам на мэра Масквы. Яго сустрэлі сотні людзей. Раптам яго схапіла паліцыя і зацягнула ў сваю машыну. Людзі атачылі машыну і патрабавалі вызваліць Навальнага. Праз кароткі час яго выпусьцілі з машыны. Навальны назваў гэтае затрыманьне “дзіўным”.

Наш камэнтар: Ды няма нічога дзіўнага. Працягваецца шоў з удзелам “лідэра”-Навальнага наконт арганізацыі фальшывых выбараў і мабілізацыі на іх “дорогіх россіян”. Масоўка была арганізавана ўдала. Калі стала вядома, што за Навальнага зьбіраюць подпісы высокія чыноўнікі Масквы, то стала зразумела — гэта падстаўная і фальшывая фігура. Яе задача — завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі і “элегантна прайграць” прадстаўніку рэжыму.

Алесь Хадасевіч


Чарговая разьня ў Расеі

11 ліпеня 2013 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра падзеі ў расейскім мястэчку Пугачоў Саратаўскай вобласьці. Пяты дзень там адбываюцца пратэстныя выступы мясцовага насельніцтва. Людзі патрабуюць выдаленьня ўсіх каўказцаў з мястэчка. Адбываюцца сутычкі з міліцыяй. У мінулую нядзелю 16-гадовы чачэней забіў нажом мясцовага юнака ў бары. Паліцыя заявіла, што не дапусьціць актаў лінчаваньня.

Наш камэнтар: Салодкія сьпевы з Крамля пра “братэрскія народы РФ” вельмі падобныя на тое, што гучала пры саветах наконт “дружбы народаў СССР”. Там, дзе зьмешваюцца расы, паўстаюць крывавыя канфлікты і нянавісьць. Імпэрыя — гэта нянавісьць і гвалт. Аднак, трэба аддаць належнае салідарнасьці жыхароў невялікага мястэчка, якія адрэагавалі выступамі на бязмоцнасьць мясцовых уладаў і гвалт чужынцаў. А маглі б ціхенька змаўчаць.

Юрка Марозаў