МАЦУЕМ АХОЎНУЮ ЗОНУ ПОМНІКА


Шостага ліпеня, у суботу ў час рэгулярнай талакі абаронцы Курапатаў — сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ устанавілі вакол Курапатаў на межах ахоўнай зоны шэсьць трохмэтровых жалезных крыжоў. Гэтая плянавая праца па ахове Народнага Мэмарыялу асабліва цяпер была патрэбнай у сувязі з новымі канторскімі атакамі на Курапаты і з задумкамі рознымі хітрыкамі зьмяніць межы ахоўнай зоны, каб выгарадзіць з-пад адказнасьці незаконнае будаўніцтва тут рэстарана-бардэля маскоўскімі інвестарамі.

Калі пазыцыя Пракуратуры будзе цьвёрдай, то аматары рэстараншчыны ў сьвятым месцы будуць прыцягнуты да адказнасьці.

-інф-