КІТАЙСКАЯ НАВАЛА Ў ТЫБЭЦЕ АЛЬБО НЯ БУДЗЕ БЕЛАРУСАМ МЕСЦА НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ

28 чэрвеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Кітай масава перасяляе тыбэтцаў у сацыялістычныя вёскі”. Вось гэты артыкул:

На працягу апошніх сямі гадоў было пераселена больш за палову тыбэтцаў — вынікае з апошняй справаздачы Human Rights Watch. У новыя сацыялістычныя вёскі трапляюць цэлыя паселішчы і вандроўнікі.

Апошнім разам такія перасоўваньні насельніцтва мелі месца яшчэ за Мао Дзэ-Дунам.

На спадарожнікавым здымку 2009 года аточаная дрэвамі вёска Друпшэ мае нерэгулярны абрыс, ляжыць над ракой. На здымку 2012 года там ужо толькі руіны. Больш за 95% будынкаў знішчана, а жыхароў перасялілі непадалёк, у Новую Сацыялістычную Вёску, якая мае абрыс простакутніка, прылепленага да шашы.

Маштабы і хуткасьць замены сельскага насельніцтва ў Тыбэце на шляху палітыкі масавага перасяленьня бэспрэцэдэнтная з часоў Мао Дзэ-Дуна — выказала сваю ацэнку Сафі Рычардсан з Human Rights Watch і заклікала ў чацьвер улады Кітаю спыніць гэты працэс. — Тыбэтцы пазбаўленыя права слова, хаця гэтая палітыка радыкальна зьмяняе іх стыль жыцьця ў без таго цяжкім клімаце.

Сагнаныя ў сацыялістычныя вёскі

Human Rights Watch падлічыў, што з 2,7 млн тыбэтцаў, якія насяляюць Аўтаномны Тыбэцкі Раён (АТР) з 2006 г. на новыя месцы перавезьлі больш за 2 млн. У гэтую колькасьць уваходзяць вандроўнікі, якіх робяць аседлымі, жыхары цэлых вёсак, сем'і, якім забаронена будаваць новыя дамы, а таксама жыхары Лхасы, якіх высяляюць з гістарычнага цэнтру, які разбураюць і будуюць там камэрцыйныя будынкі.

Гэтыя праблема мае вострую актуальнасьць для АТР, але ня толькі. На астатніх абшарах Пласкагор'я, адміністрацыйна ўключаных у кітайскія правінцыі, дзе жыве столькі ж тыбэцкага насельніцтва, некалькі сотняў вандроўнікаў сагналі ў Новыя Сацыялістычныя Вёскі.

Кітайскі ўрад сьцьвярджае, што перасяленьні адбываюцца на абсалютна дабраахвотнай аснове, што архітэктура новых дамоў адпавядае “этнічнаму характару” зоны, і што ўсе ахопленыя праграмай людзі ўдзячныя за паляпшэньне ўмоваў жыцьця. Некаторыя тыбэтцы, зь якім размаўляў Human Rights Watch, сапраўды задаволены, аднак многія сьцьвярджаюць, што цяпер ім горш і яны ня ў стане нармальна жыць.

— У новых паселішчах мы павінны ўсё купляць, але ня маем за што купляць, — кажа Дромльма Тсома, вандроўніца з правінцыі Кінгай. — 500 юаняў, якія дае ўрад, не хапае нават на аплату рахункаў за электрычнасьць і ваду. А трэба яшчэ купіць ежу.

Кітайскія ўлады пакідаюць перасяленцаў без дастатковых сродкаў на жыцьцё, у кепскіх жыльлёвых умовах і без дапамогі ў пошуках працы. 60% аседленых вандроўнікаў ня маюць працы.

У дадатак выдаткі на пабудову дамоў узвалены ў асноўным на самых тыбэтцаў. У адным з афіцыйных дасьледваньняў гаворыцца, што да кожнага юаня дзяржаўных субсыдыяў гаспадары дома павінны дадаць яшчэ 4,5 юаня.

Вандроўнікаў ператварылі ў сялян.

Старэйшым вандроўнікам успамінаюцца часы мааізма. На пачатку 60-х гадоў вандроўнікаў з толькі што скоранага Тыбэту кітайцы сагналі ў бэтонныя буды і спрабавалі зрабіць зь іх сялян.

— Нельга было насіць біжутэрыю і чуб (доўгія традыцыйныя шаты з воўны і скураў), усе мусілі надзяваць кіцелі, каротка абстрыгаць валасы. — распавёў мне Пасанг, вандроўнік з навакольляў Літанга. — Мы павінны былі даіць дры (самка яка) а трэцяй уначы, бо кітайскія навукоўцы вынайшлі, што трохразовая дойка на працягу сутак дае больш малака. Нават манахаў запрагалі ў плуг, хаця ім нельга араць, бо пры гэтым гіне мноства малых істотаў. Былі ўзараны пашы, засеяна збожжа, але нічога не вырасла.

Калі на прыканцы 70-х гадоў да ўлады прыйшоў Дэн Сяапін, вандроўнікам вярнулі быдла і пашы. Але ўрад увесь час спрабаваў рэфармаваць іх. Праз колькі гадоў пасьля ліквідацыі камун зьявілася новая ідэя: агароджваць пашы і рабіць аседлымі пастухоў, бо “іхны састарэлы стыль жыцьця не дазваляе на поўніцу выкарыстоўваць пашы, эфэктыўна змагацца з прыроднымі катастрофамі і абцяжарвае грамадзкую мадэрнізацыю”.

Перавыхаваньне няскораных

Хаця пераселеныя людзі атрымліваюць дапамогу, яны не задаволены. Яны скардзяцца на высокія кошты на агароджы, якія самы павінны паставіць, на брак электрычнасьці і сродкаў сувязі, на вялікую адлегласьць паселішчаў ад дарог і школ. Кожнай сям'і выдзелена акрэсьленая колькасьць быдла. У выніку бацькі абмяжоўваюць колькасьць дзяцей, бо калі нараджаюцца новыя, гэта азначае галечу. Здаецца, што гэта ёсьць мэта палітыкі ўраду, які хоча, каб тыбэцкія тэрыторыі з пашамі абязлюдзелі.

Яшчэ адной мэтай перасяленьняў зьяўляецца барацьба з сэпаратысцкімі настроямі і ўмацаваньне кантролю над вясковым насельніцтвам. У студзені 2012 г. распачалася наступная трохгадовая кампанія “умацаваньня асноваў, падтрымкі мас”. У рамках кампаніі ў паселішчы АТР ужо накіраваны 21 тыс. чыноўнікаў і партыйных кадраў, якія атрымалі задачу “перавыхоўваць” жыхароў і зьбіраць падрабязную аб іх інфармацыю. Паводле афіцыйных дадзеных, гэта ёсьць найбуйнейшая апэрацыя такога роду з часоў абвяшчэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі. Кампанія паглынае больш за чвэрць рэгіянальнага бюджэту — паўтара мільярды юаняў (800 млн злотых) штогод.

Паводле ўрадавых СМІ, чыноўнікі “спрыяюць разьвіцьцю” і “дапамагаюць вырашаць праблемы” — пры ўборцы сьнегу, здабычы вады, выпраўленьні недахопаў інфраструктуры...

Жыхары паведамляюць пра выпадкі ператрусаў у дамах і пра доўгачасовыя допыты на “далікатныя” тэмы, у выніку чаго людзей залічваюць у адну з трох групаў: “тых, што прагнуць багацьця і падтрымліваюць цяперашнюю сістэму”, “тых, што таемна моляцца Далайламе, але не ідуць на адкрыты пратэст” і “тых, што не паддаюцца перавыхаваньню ды ня вераць айчыне і партыі”. АТР паведамляе, што няскораных накіроўваюць на прымусовае палітычнае перавыхаваньне.

Перасяленьне будзе працягвацца: улады АТР хочуць ахапіць гэтай праграмай да канца 2014 г. яшчэ 900 тыс. людзей. У правінцыі Кінгай трэба ахапіць “паляпшэньнем умоваў” яшчэ 113 тыс. вандроўнікаў.

Робэрт Стэфаніцкі

(Пераклаў з польскай В. Буйвал)

Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,14181838,Chiny_masowo_przesiedlaja_Tybetanczykow_do_socjalistycznych.html

Навіны з акупаваных чырвонымі кітайцамі тэрыторый не зьяўляюцца для нас газэтнай экзотыкай. Беларусы ўжо тварам у твар сутыкнуліся з авангардам “кітайскай мадэрнізацыі”. І гэта толькі пачатак разбурэньня нашай краіны незьлічонымі масамі “мадэрнізатараў”. Як слушна зазначана полькім журналістам, гэтыя працэсы адбываюцца вельмі хутка. Там, дзе зьяўляецца кітайская арда, не застаецца месца для тыбэтцаў, уйгураў, манголаў. Ня будзе і беларусам месца на сваёй зямлі, калі чужая раса запоўніць сабой Беларусь. Яны пазнаёмяць нашых людзей і з агароджамі, і з начной дойкай, і з сацыялістычнымі вёскамі, і зь іншымі здабыткамі антычалавечай кітайскай камуны.

Тыбэцкі народ пратэстуе, супраціўляецца, уцякае з сваёй зямлі ў суседнія і далёкія краіны. Беларусам трэба зрабіць усё для таго, каб гэты жах не паўтарыўся ў нашай Айчыне.

Сяргей Камароўскі