“РЯЖЕННЫЕ” Ў МАСКВЕ АЛЬБО ЖУК І ЖАБА

12 чэрвеня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “Тысячы людзей у Маскве прынялі ўдзел у дэманстрацыі супраць Ул. Пуціна”. Вось гэты артыкул:

Тысячы людзей у сераду ў Маскве прынялі ўдзел у шэсьці супраць прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. На дэманстрацыю, галоўным лёзунгам якой было “За нашу і вашу свабоду”, спачатку сабраліся прадстаўнікі левых груповак і лібэралаў.

Арганізатары паведамілі пра 30000 удзельнікаў. На думку паліцыі, іх было каля 5000, — паведаміў “Інтэрфакс”. Мітынг быў санкцыянаваны.

Пратэстуючыя трымалі ў руках плакаты, на якіх былі напісаны патрабаваньні вызваліць палітычных вязьняў. Праз гукаўзмацняльнікі яны патрабавалі “Расею без Пуціна”.

Начале калёны ішлі вядомы блогер Аляксей Навальны, які ў жніўні паспрабуе паўдзельнічаць у выбарах мэра Масквы, а таксама іншыя лідэры апазыцыі — Міхаіл Касьянаў, Уладзімір Рыжкоў і Ільля Яшын.

Напярэдадні мітынга сілы бясьпекі затрымалі дзевяцёх маладых людзей. Яны размахвалі сьцягамі “Левага фронта”, якому паводле супярэчлівага рашэньня суда было забаронена да 19 ліпеня займацца якойкольвечы дзейнасьцю.

Respublika.lt, Eltos inf.

(Пераклаў з летувіскай В. Буйвал)

Крыніца: http://www.respublika.lt/lt/naujienos/pasaulis/pasaulio_politika/tukstanciai-zmoniu_maskvoje_dalyvavo_demonstracijoje_pries_vputina/

Сабраліся ўсе, і маскоўская камсамольская арганізацыя, і “фронт левых сіл”, і камуністы, і капіталісты. Без іроніі ўжо немагчыма камэнтаваць гэтыя сталічна-імпэрскія масавыя мерапрыемствы. Удзельнікі несьлі над сабой чырвоныя, чорныя і сінія сьцягі, а таксама партрэты Н. Талаконьнікавай (якая пэўны час пазіравала для парнаграфіі ў Сеціве, а потым “геройствавала” у Pussy Riot) і іншых людзей, якіх увязьнілі за антыпуцінскія выступы пад камандай папоў-гапонаў. Былі заўважаны і самы папы-гапоны. Гэта А. Навальны, якога судзілі-судзілі, прыгняталі-прыгняталі, а вось ён “вядзе за сабой масы” і зьбіраецца весьці іх на фальшывыя выбары сталічнага мэра, дзе ўсе галасы ўжо “падлічаны” за некалькі месяцаў да галасаваньня. Усе пры справе: напрыклад, М. Касьянаў, былы прэм'ер РФ. Народ за схільнасьць да карупцыі называе яго “Міша Два Процента”, бо з кожнай фінансавай і вытворчай дзейнасьці ён браў свае 2% “прэм'ерскіх”.

Якіх толькі лёзунгаў не выставілі і не пракрычалі на Пуціна. Ён і такі і гэткі. І аказалася, што “усё можна”. Дэмакратыя!

Не сказалі толькі галоўнага. Што трэба распускаць гнілую імпэрыю. Што ня трэба хадзіць на фальшывыя падканторскія “выбары”. І што ўсім у Расеі камандуе не Пуцін, а Лубянка.

Эклектычная дзея з часам набывае рысы класічнага стылю: позьні гэбізм любіць стракатыя фарбы і пацешных пэрсанажаў.

Ян Булыга