РАКЕТЫ ДЛЯ ЭЎРОПЫ
9 чэрвеня румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея выпрабавала новую балістычную ракету, названую “забойцам антыракетнага шчыта”. Вось гэты артыкул:
Антыракетная сістэма ЗША ня ў стане супрацьдзейнічаць новай інтэркантынэнтальнай ракеце, пасьпяхова выпрабаванай ў Расеі 6 чэрвеня, — папярэдзіў расейскі віцэ-прэм'ер Дзімімтры Рагозін падчас чытаньняў, якія адбыліся ў пятніцу ў рамках праекта “Грамадскі Унівэрсітэт”, дзе ён казаў пра высокадакладную зброю і рост уплыву сацыяльных сетак.
“Я зблізка сачыў за падзеямі ўчорашняга вечара (выпрабаваньні новай ракеты). Выпрабаванні ўдаліся: мы выпрабавалі інтэркантынэнтальную балістычную ракету, якую я асабіста называю “забойчай для антыракетнага шчыта”, — сказаў Рагозін, цытаваны Агерпрэс.
На ягоную думку, антыамэрыканскія антыракетныя сродкі — ні сёньняшнія, ні будучыя — ня будуць ў стане нэўтралізаваць расейскую ракету, калі яна пранікне ў амэрыканскую сістэму. Расея будзе працягваць нарошчваць ваенны арсэнал дзеля “забесьпячэньня поўнай свабоды дзеяньня ў выпадку магчымай агрэсіі”, — заявіў расейскі прадстаўнік.
Рагозін, вядомы сваімі правакацыйнымі заявамі, пацьвердзіў, што ўмацаваньне Расеі ў ваенным сэнсе і разьвіцьцё яе магчымасьцяў ў паветраным змаганьні будзе спрыяць ў той жа час падтрыманьню раўнавагі сілаў у сьвеце.
Паўл Чакою
(Пераклаў з румынскай В. Буйвал)
З гэтага ўсяго зразумела, што Расея рыхтуецца да вайны. Зразумела таксама, што вайна павінна разгортвацца на тэрыторыі Беларусі і Польшчы.
Янка Базыль