АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ГЕНАЦЫД

7 чэрвеня нідэрляндская газэта “Volkskrant” апублікавала артыкул пад тытулам “Два гады за адмаўленьне факту злачынстваў Кхмэраў”. Вось гэты артыкул:

Камбоджа прызнае пакаральным адмаўленьне злачынстваў пры ўладзе Чырвоных кхмэраў. У пятніцу парлямант прыняў закон, паводле якога ўсталёўваецца такі парадак.

Мааісцкія Чырвоныя Кхмэры наладзілі рэжым тэрору ў 1975-1979 гадах, калі, паводле падлікаў, 2 мільёны камбаджыйцаў былі забіты. Парлямант адзінагалосна прыняў закон аб 2 гадах заключэньня ў турму за адмаўленьне факту злачынстваў. Арганізацыі правоў чалавека кваліфікуюць закон непатрэбным як палітычна матываваны. Праз два месяцы ў Камбоджы адбудуцца выбары.

ANP

(Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал)

Крыніца: http://www.volkskrant.nl/vk/nl/2668/Buitenland/article/detail/3454448/2013/06/07/Twee-jaar-cel-voor-ontkennen-Khmer-gruweldaden.dhtml

Нагадаем, што прамінула амаль 40 гадоў з таго часу, як прамаскоўскі рэжым Чырвоных кхмэраў наладзіў тэрарыстычны рэжым у Камбоджы. Пасьля падзеньня гэтага рэжыму новыя ўлады заключылі пагадненьне з забойцамі на прымірэньне і аддалі ім некалькі правінцый Камбоджы ў валадараньне. Але народ ніколі не пагадзіўся з камфортным існаваньнем забойцаў. І вось урэшце парлямант краіны прыняў адпаведны закон аб перасьледзе за злачынствы супраць народу і чалавечнасьці (лібэральныя праваабаронцы адразу ўшчалі лямант). Але мільёны камбаджыйцаў, якія перажылі нацыянальную катастрофу, не зважаюць на гэты вэрхал.

У Беларусі, вызваленай ад прамаскоўскай дыктатуры, мяркуем, ня трэба будзе чакаць 40 гадоў, каб пакараць забойцаў народу. Такі закон, відаць, будзе прыняты адразу пасьля падзеньня рэжыму.

Ян Булыга