ЧАРГОВАЯ “АХВЯРА” ПІЯРА АЛЬБО “ЗАЧЕМ ЕЕ ОТПУСТИЛИ БЕЗ СОСТАВЛЕНИЯ ПРОТОКОЛА”...

5 чэрвеня “самая дэмакратычная і незалежная газэта РБ” пад назовам “Нар. Воля” апублікавала драматычны па танальнасьці артыкул. Прыводзім яго цалкам:

Милиционеры, задержав активистку кампании “Наш Дом”, угрожали ей “СИЗО КГБ, тюрьмой и вшами”

5 июня в Минске сотрудниками Фрунзенского РУВД при распространении газеты “Наш Дом” была задержана активистка гражданской кампании “Наш Дом” Наталья Леонова.

Об этом сообщил исполняющий обязанности пресс-секретаря кампании Артем Агафонов, передает БелаПАН.

После задержания активистка около двух часов провела в опорном пункте милиции на улице Одинцова, 47. Как следует из сообщения, девушку “запугивали, угрожали СИЗО КГБ, тюрьмой и вшами”. Затем ее отпустили без составления протокола.

Як казаў Ульянаў-Ленін, “лучших людей теряем”. А калі сур'ёзна, то маецца на ўвазе “компанія” пад кіраўніцтвам мадам В. Карач, вакол якой апошнім часам ускаламучана даволі дынамічная інфармацыйная пагалоска. Зьвязана гэта зь яе заявай аб жаданьні “ісьці ў прэзыдэнты і скласьці канкурэнцыю А. Лукашэнку”. В. Карач выпускае газэтку пад назовам “Наш дом”, якая друкуецца на расейшчыне ў Расеі, а потым перапраўляецца і распаўсюджваецца ў беларускіх гарадах служачымі рэжымнай паштовай службы. Газэтка спрэс прысьвечана легалізацыі дэпутатаў лукашыстоўскай сістэмы, поўная заклікаў ісьці на ўсе рэжымныя “выборы” і “требовать ответа от ізбранных народом представітелей власті”. Адным словам, дэмагогія беспрэцэдэнтная і, зразумела, кіруемая антыбеларускім рэжымам.

Калі людзі пачалі сьмяяцца з працэсу надзьмуваньня чарговай псэўдаапазыцыйнай “русскоязычной” пустышкі ў “дэмСМІ”, кіраўнікі гэтага працэсу (як бачым) вырашылі “паддаць жару”. Яны выпусьцілі на раскід ганебнай газэткі гераічную актывістку “компаніі”. Гераіня Н. Леонова прайшла праз зьверствы “застенков діктатуры”, але так і не прызналася ні ў чым. Пра самае страшнае зьверства расказваецца ў апошнім пасажы артыкула, цытуем: “Затем ее отпустили без составления протокола”...

Віталь Старыкаў