АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (31.05–01.06.2013)

Зло нараджае зло

31 траўня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла, што Расея паставіла ў Сірыю ня толькі ракетныя комплексы, але таксама й 10 ваенных самалётаў МіГ-29ММ2. Дырэктар завода па выпуску МіГаў паведаміў у пятніцу, што такім чынам Расея выканала ўмовы кантракту.

Наш камэнтар: Імпэрыя Зла падсілкоўвае крывавы рэжым Асада. Зло нараджае зло.

Алесь Хадасевіч


Ушанавалі змагара

31 траўня 2013 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра ўрачыстасьці ў гонар 90-годдзя партызана Антанаса Лукшы. Юбіляра віншавалі прадстаўнікі дзяржавы, арміі і вэтэранскіх арганізацый, а таксама моладзь. Малады пэдагог далучыўся да партызанскага змаганьня супраць расейскіх акупантаў. Потым перажыў 10-гадовы тэрмін у расейскіх лягярох. Цяпер ён кажа, што не шкадуе абранага шляху.

Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць ушанаваныя змагары супраць маскоўскай няволі.

Юрка Марозаў


Павага да памерлых

31 траўня 2013 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” напісала пра выпадковую знаходку на месцы, дзе адбывалася шматмесячная бітва пад Вэрдэнам у Францыі (1916 г.) падчас І Сусьветнай вайны. Каля вёскі Флёры-дэван-Дуамон знайшлі неідэнтыфікаванае пахаваньне. Дзесяць шкілетаў французкіх вайскоўцаў ня маюць ніякіх пашкоджаньняў. Мяркуецца, што жаўнеры замерзьлі насьмерць на перадавой. Пяць трупаў ужо ідэнтыфікаваны. Усе будуць пахаваны на вайсковых могілках.

Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі будзе спынены зьдзек з народнай памяці, з магіл і парэшткаў ахвяраў нашага народа. Расейская ардынская традыцыя адносінаў да могілак і памерлых будзе трактавацца як крымінальнае злачынства.

Юрка Марозаў


Хаўрус Масквы

31 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” напісала: “Расея разам з Іранам і Хэзбалой зьяўляецца найбольш верным хаўрусьнікам Асада на міжнароднай арэне”.

Наш камэнтар: Сірыйскія паўстанцы, журналісты і міжнародныя аналітыкі паведамляюць з Сірыі, што рэжымныя войскі дыктатара дэмаралізаваныя. Эфэктыўна ваююць супраць паўстанцаў і зьнішчаюць мірнае насельніцтва менавіта атрады іранцаў і галаварэзаў-фанатыкаў з Хэзбалы. Яны ваююць расейскай зброяй. Вось такі антычалавечы хаўрус Масквы.

Алесь Хадасевіч


Рэй вядуць папы-гапоны

1 чэрвеня 2013 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла з Масквы, што там паліцыя арыштавала пісьменьніка Лімонава і яшчэ ўдзельнікаў дэманстрацыі на Трыюмфальнай плошчы. Каля 50 асбоў махалі чорнымі сьцягамі з лічбай 31 і патрабавалі выкананьня арт. 31 Канстытуцыі пра свабоду сходаў і маніфэстацый.

Наш камэнтар: Акрамя партугальскіх журналістаў, мабыць, усе ўжо ведаюць, што “пісьменьнік Лімонаў” — даўно раскрыты лубянскі правакатар. Чорныя сьцягі зь нікому не зразумелымі лічбамі, купка крыкуноў — штучны вобраз “русской дэмапазыцыі”, зь якой у Расеі ўжо ўсе сьмяюцца. Сапраўднага грамадзянскага пратэсту ў Расеі няма. Рэй вядуць папы-гапоны.

Алесь Хадасевіч


Рэальная небясьпека грамадзтву ад збачэнцаў

1 чэрвеня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра хвалю пратэстных выступаў у Італіі. Дасьледчыкі з навукова-дасьледчых інстытуцый патрабуюць абараніць іх ад нападаў з боку так званых “абаронцаў жывёл”. У выніку нападаў разгромлены шэраг лабараторый, нанесена матэр'яльная шкода, спынены працы над навуковымі экспэрымэнтамі. Навукоўцы заяўляюць, што працуюць дзеля здароўя людзей і ня могуць цалкам адмовіцца ад выкарыстаньня ў экспэрымэнтах жывёл.

Наш камэнтар: Ханжаскі лібэралізм навязвае грамадзтву абарону жывёл і пэдэрастаў, “роўнасьць палоў” і “мульці-кульці” (“шматкультурнасьць”), выдаючы гэта за прагрэс. Збочаная “філасофія” лібэралаў вельмі стаміла нармальных людзей.

Алесь Хадасевіч