25 ГАДОЎ ПАСЬЛЯ АДКРЫЦЬЦЯ ГЕНАЦЫДУ КУРАПАТАЎ
Адкрыцьцё Курапатаў было абнародавана 3 чэрвеня 1988 года пасьля археалягічных раскопак, гістарычных і сацыяльных дасьледваньняў аўтара гэтых радкоў. Артыкул быў надрукаваны ў газэце “Літаратура і Мастацтва”, падпісаны З. Пазьняком і Я. Шмыгалёвым.
Ужо 25 гадоў ідзе барацьба за існаваньне Курапатаў. Гэтая барацьба, не на жыцьцё, а на сьмерць паміж жывой Беларусяй і пераемнікамі савецкага НКВД. Тут, пад Менскам, найбольшыя, рэальна існуючыя могілкі генацыду ў сьвеце. Тут адкрытая праўда і выяўлены ўлікі злачынства страшнай цёмнай сілы, імя якой рускі НКВД-КГБ — сілы, якая трымае цяпер абсалютную ўладу ў Расеі і Беларусі. Усё, што адбывалася і адбываецца ў Курапатах пазначана знакам гэтага сьмяртэльнага змаганьня. Ужо паздыхалі забойцы і выдыхаюць апошнія крывавыя пэнсійныя гэбісцкія ўпыры, а вайна працягваецца. І будзе працягвацца пакуль будзе стаяць Расея і яе НКВД — гэтае скопішча ўсяленскага зла. Калі людзі таго не разумеюць, яны не разумеюць нічога. Ім лепш нічога не казаць пра Курапаты (тым больш пісаць).
Апошняя значная атака на Курапаты была ў мінулым годзе (правакацыя падпалкоўніка Кузьняцова). Вызначыўся шэраг асобаў, якія назваліся арганізацыяй маскоўскага Мэмарыяла (цяпер ён на ўтрыманьні Крамля). На самай справе групы такой ў Мемарыяле не зарэгістравана. Група ёсьць сама па сабе і створана нядаўна. Некаторыя асобы з гэтай групы прадстаўлены як вязьні Гулага (Рамановіч). На самай справе сп. Рамановіч вязьнем Гулага не зьяўляецца.
У траўні гэтыя людзі, удзельнікі мінулагодняй правакацыі, аб'явілі, што яны будуць ладзіць агульнанацыянальны суботнік у Курапатах. Ня маючы даверу да гэтых асобаў я лістоўна папрасіў сяброў КХП-БНФ і “Хрысьціянскай злучнасьці Курапаты”, якія будуюць і даглядаюць Народны Мэмарыял, каб яны арганізавалі назіраньне за тым, што там будзе рабіцца, узгадніўшы тое з навуковым кіраўніком Народнага Мэмарыялу. Істотна, каб Мэмарыялу не была нанесена шкода.
Шкода не быля нанесена, дзякуючы нашым назіраньням (Нашы людзі працавалі як звычайна, рабілі руцінную працу). Вось уся сутнасьць і ўсе падзеі.
Тым часам на радыё Свабода зьяўляецца матэрыял “Не падзялілі Курапаты”. Анонс, зроблены па ўсіх тэхналягічных правілах дэзінфармацыі, якую мы часта назіраем ў змаганьні з канторскім рэжымам за Курапаты. Вось і прыехалі.
Тое, што журналісты ў масе сваёй не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, не арыентуюцца ў падзеях — гэта, як кажуць аб'ектыўная рэальнасьць. Тое што вялікая частка іх заангажавана ў той жа КГБ — таксама рэальнасьць — рэальнасьць акупацыйнага маразму. Непакоіць іншае. За 19 гадоў антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму не зьявілася ні воднай асобы ні воднага журналісцкага імя, ні воднага пяра, якое б годна адлюстроўвала трагедыю Беларусі, якое б было на слыху, якое б чыталі, якое б чакалі. Шэрасьць беспрасьветная, без палёту і праўды, драбната, канфармізм і пустата на фоне рэальнай пагібелі Беларусі.
Трагедыя нацыі ўзбуджае сілы і талент у творцаў, пішуць крывёй сэрцаў. Ствараюць вялікія творы. Расея, стоўчаная пуцінскім гэбізмам, сьпітая, крывывая. Але там была Ганна Паліткоўская. Забілі. Лісьцеў — забілі. Шчакаціхін — забілі. Зьяўляюцца новыя і пішуць гераічную праўду. Тут жа ... Лепш бы яны не пісалі. Лепш бы яны нічога не пісалі, каб было меней глупства і хлусьні.
Пішу гэта праз 25 гадоў пасьля адкрыцьця генацыду Курапатаў. Мы адчуваем вялікую сілу. І з намі Бог. Пакуль мы жывыя (а Партыі Фронта і сябрам я давяраю, як самаму сабе), пакуль мы жывыя ня будзе гэбоўскай канторы ў Курапатах. Ня будуць беларусам пляваць у твар. Ня будзе там бардакоў і танцаў. Лепш ім спыніцца.
Камуністычны Нюрнберг яшчэ наперадзе. Гэта будзе суд над НКВД. Курапаты паслужаць таму, каб нашчадкі зьверстваў і антычалавечых ідэй не схаваліся ад пакараньня.
30 траўня 2013 г.
Зянон Пазьняк
ПС.
Ніжэй зьмяшчаем ліст, які спадар Юры Адамавіч Беленькі накіраваў на радыё Свабода
29 траўня, сёлета, я даў згоду на запрашэньне РС “Свабода” прыняць удзел у перадачы “Свабода без гальштукаў”. Як было паведамлена журналістам “Свабоды” Вячаславам Ракіцкім, будзе абмярковацца тэма добраўпарадкваньня Курапатаў.
Анонс дадзенай перадачы, які зьявіўся на старонцы “Свабоды” выклікаў у мяне, мякка кажучы, пачуцьцё неразуменьня. Саму назву анонса” Не падзялілі Курапаты” інакш як правакацыйнай я назваць не магу. У тэксце анонса гаворыцца пра нібыта ”рэзкую крытыку з боку КХП-БНФ, сябры якой шмат гадоў даглядаюць урочышча”. Задаецца правакацыйнага кшталту рытарычнае пытаньне: ”Ці могуць быць Курапаты манаполіяй нейкай палітычнай ці грамадзкай структуры?”
Паважаныя свабодаўцы, я з павагай стаўлюся да вашай працы дзеля Беларусі, я неаднаразова прымаў удзел у вашых перадачах. Але ў дадзеным выпадку, калі яшчэ напярэдадні перадачы даюцца непраўдзівыя ацэнкі, выдуманныя неіснуючыя праблемы і робяцца высновы відавочна недобразычлівага кшталту, я не магу прыняць ўдзел у гэтай перадачы.
Юры Беленькі
29.05.2013 г.