АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (17–20.05.2013)
Кожнаму сваё
17 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” паведаміла, што ў турме непадалёк ад Буэнас-Айрэса памёр генэрал Хорхэ Відэла, фактычны прэзыдэнт Аргентыны падчас ваеннай дыктатуры 1976-83 гг. Ён быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня за злачынствы супраць чалавечнасьці. За гады дыктатарскага рэжыму зьніклі і былі забіты 30 тысячаў чалавек. Відэла ніколі не выказаў пакаяньня за свае ўчынкі.
Наш камэнтар: Дыктатура, якая зьневажае свой народ і забівае людзей, рана ці позна абвальваецца. Вызвалены народ адэкватна карае тых, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады.
Юрка Марозаў
Украінцы змагаюцца
18 траўня 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала з Кіева. Там адбылася шматтысячнай дэманстрацыя пад дэвізам “Уставай, Україна!” Удзельнікі дэманстрацыі патрабуюць адстаўкі цяперашняга прэзыдэнта Януковіча. Партыя рэгіёнаў (партыя Януковіча) таксама вывела тысячы людзей у цэнтар украінскай сталіцы. Правакатары напалі на патрыётаў, адбыліся сутычкі, былі паранены людзі.
Наш камэнтар: Прамаскоўскі рэжым Януковіча дэманструе нябачаны ўзровень карупцыі і няздольнасьць разьвіваць незалежную краіну. Патрыёты ведаюць, што гэтая “няздольнасьць” прадыктавана сапраўднымі гаспадарамі клікі Януковіча — Крамлём-Лубянкай. Змаганьне за вызваленьне Украіны ад маскоўскага ціску набывае ўсё больш драматычныя формы.
Юрка Марозаў
Усё дарэмна
18 траўня 2013 г. дацкая газэта “Information” напісала пра спробы напісаць новую гісторыю Расеі, якія прадпрымаюцца ў РФ пад кіраўніцтвам самога Пуціна. У выніку ў кнігах, музэях і на плакатах зноў зьявіўся савецкі жаўнер з надзьмутымі мускуламі і стальным позіркам, ён вызваліў усіх. Вучні і народ павінны навучыцца любіць Радзіму і ненавідзіць яе ворагаў. У той жа час Савецкі саюз падаецца як ахвяра агрэсій. Такім чынам палітызуецца гісторыя з мэтай стварэньня будучыні Расеі.
Наш камэнтар: Псэўданавуковая кампанія ў Расеі паглынае шалёныя грашовыя сумы і стварае шмат ілюзій. Мэта яе — пераканаць сваё насельніцтва і ўвесь сьвет у тым, што ў Расеі была ня толькі мінуўшчына, але ёсьць і будучыня. Пра жудасную мінуўшчыну імпэрыі народ ведаюць, а вось у будучыню імпэрыі неяк ня вераць. Усё дарэмна.
Алесь Хадасевіч
Ніякіх “даплат” здраднікам
20 траўня 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла пра рашэньне ўрадавай камісіі. Вырашана адмяніць даплаты да пэнсіі былм камуністычным кіраўнікам, якія спрычыніліся да антынароднай палітыкі ў часы камуністычнага рэжыму і да здушэньня народнай рэвалюцыі 1956 года.
Наш камэнтар: У Беларусі не павінна быць такой праблемы. Пасьля вызваленьня ад акупацыйнага рэжыму асобы, што аддавалі і выконвалі злачынныя загады, ня будуць атрымліваць ніякіх сацыяльных “даплат”.
Юрка Марозаў
Брусэльская палітбрыдота азвалася
20 траўня 2013 г. славацкая газэта “Pravda” напісала, што Эўразьвяз жорстка крытыкуе Грузію “за гвалтоўнае парушэньне мітынгу негэтэрасэксуалаў у цэнтры Тіблісі тысячамі прыхільнікаў кансэрватыўнага крыла праваслаўнай царквы начале з сьвятарамі”.
Наш камэнтар: Вось якая лексіка ў Брусэлі. Гамасэкаў назвалі “негэтэрасэксуаламі”, нармальных людзей, хрысьціян — нейкім “кансэрватыўным крылом”. Мы ня чулі, каб у Грузінскай Праваслаўнай Царкве было нейкае “садомскае крыло”. Брусэльская кантора не перастае спрабаваць заняць галовы мільёнаў людзей аблудай — брыдотай, на якой пабудавана так званая “лібэральная дэмакратыя”.
Алесь Хадасевіч