АБЛУДНАЯ ПРАПАНОВА

13 траўня Радыё Свабода паведаміла, што забудоўшчыкі змрочна вядомага “Бульбаш-хола” абяцаюць пасьля адкрыцьця свайго рэстарана-бардэля “прыглядаць за Курапатамі і аказваць дапамогу”. Праўда, яны прызнаюцца, што ня ведаюць каму гэтую дапамогу аказваць. Прапанова кур'ёзная і экзатычная. І зразумела, на каго яна разьлічана. Трэба чакаць, што гэтую прапанову ад цынічных вандалаў падхопіць “камітэт” зь некалькіх вядомых асобаў. Мяркуем, што на падсадную публіку покліч парушпльнікаў і быў разьлічаны.

Пазыцыя ў гэтым пытаньні сапраўдных абаронцаў Курапацкай сьвятыні адназначная. “Забаўляльны комплекс” (рэстаран-бардэль) павінен быць зьнесены цалкам з ахоўнай эоны. Ніякіх карэкцый у адносінах з арганізатарамі гэтага блюзьнерства ня можа быць. Прэч з сьвятой зямлі і ўсё. Нельга таксама верыць іхнай балбатні пра тое, што яны “перанясуць на некалькі мэтраў агароджу” свайго бардэлю, “аддадуць абаронцам Курапатаў некалькі будынкаў комплексу”. Усё гэта разьлічана на наіўнячкоў. Ніякіх перамоваў з гэтымі парушальнікамі нельга весьці. Такія прапановы ёсьць аблудніцтвам нячыстых думак.

Тым, хто спрабуе наладзіць такое блюзьнерства ў нашай хрысьціянскай краіне і на сьвятых курапацкіх магілах, мы тлумачым, што нічога ў іх ня выйдзе. Беларусы будуць супраціўляцца варварству.

Ян Булыга