ЛЮДЗІ АБУРАНЫЯ НАМЕРАМІ РАЗЬМЯСЬЦІЦЬ РАСЕЙСКУЮ ВАЕННУЮ БАЗУ Ў БЕЛАРУСІ
(Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ)
12 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ — “Аб інфармацыі” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама сябры Сойму сп. Валеры Буйвал і сп. Уладзімер Раманцоў.
Выступоўцы казалі пра самаўпэўненыя крокі Масквы па ваеннай акупацыі Беларусі. Гэта толькі пачатак таго працэсу, які ў планах акупантаў павінен прывесьці да канчатковага пераўтварэньня Беларусі ў палігон для любых ваенных авантур Расеі. Нягледзячы на дэмагагічныя заявы крамлёўскай прапаганды аб тым, што Расея “бароніць Беларусь ад ворагаў”, усім беларусам, якія служылі ў войску, зразумела — Масква падстаўляе нашу зямлю і наш народ пад удар. Масква аднаўляе сваю даўнюю (выпрабаваную ў 1812, 1914-18 і 1939-44 гадах) стратэгію — выкарыстоўваць Беларусь як шчыт, як першы эшалон абароны. “Першага эшалону” Расеі, вядома ж, не шкада — Крэмль упэўнены, што беларусы ў чарговы раз “выканаюць сваю рабскую місію па абароне Масквы”.
Трэба тлумачыць нашым людзям, што з разьмяшчэньнем на нашай тэрыторыі расейскіх ракетных комплексаў і самалётаў над усімі намі навісае пагроза поўнага зьнішчэньня ў чужой вайне за чужыя інтарэсы. Нельга дапусьціць, каб беларусаў выкарыстоўвалі, як пешак у чужой геапалітычнай гульні. Стаўка для нас — жыцьцё або сьмерць, існаваньне ў сям'і эўрапейскіх цывілізаваных народаў або пагібель у крамлёўскіх авантурах.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі аб тым, як усхвалявалі людзей паведамленьні пра расейскія вайсковыя базы на нашай тэрыторыі. Беларусы трывожацца за сваіх дзяцей і ўнукаў, ня хочуць вайны, не жадаюць аплочваць сваімі жыцьцямі крамлёўскія авантуры. Людзі заклікаюць да ўтварэньня ўсенароднага руху за мірную Беларусь, супраць расейскага ваеннага ўмяшальніцтва ў наша жыцьцё і ў нашыя мірныя адносіны з нашымі суседзямі.
Сойм прыняў Заяву “Аб антыканстытуцыйным рашэньні пра разьмяшчэньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі”.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
12 траўня 2013 г.