НАШЭСЬЦЕ

Пра нашэсьце кажуць усё больш людзей у Беларусі. Трывога за сёньняшні дзень і яшчэ большае хваляваньне за будучыню, нават бліжэйшую, гучыць у гэтых словах. Траскатня афіцыёзнай прапаганды ня можа ўжо затуманіць галовы беларусам, якія за апошнія 19 гадоў лукашызма навучыліся шмат што бачыць і разумець.

Галоўны і самы адпрацаваны накірунак нашэсьця на нашу Беларусь — маскоўскі. У сувязі з тым, што ў Расеі на сэрыю травеньскіх сьвятаў абвешчаны паўтары тыдні вольных ад працы, на нашу зямлю пасунулася цемра гастралёраў з усходняй імпэрыі. На пунктах аплаты за праезд, якія знаходзяцца на аўтастрадах, што вядуць з РФ, чэргі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі сталі на цэлыя кілёмэтры. Як толькі гастралёры прарываюцца праз гэтую часовую перашкоду, яны пачынаюць паводзіць сябе, як гаспадары ў захопленай краіне. Беларускія кіроўцы ўражаны манерамі гэтых аўтабандытаў. Расейскія аўтамабілі нясуцца на шалёных хуткасьцях, “падразаюць”, абганяюць, увесь час пагражаюць аварыйнымі сытуацыямі. Культуры адносінаў для іх не існуе — “какой русскій не любіт быстрой езды!” На сьвяты ўся гэтая публіка сьпяшаецца ў казіно і прытоны, што распладзіліся пад антыбеларускім рэжымам на нашай зямлі. Яны здымаюць самыя дарагія гатэлі, дамы і кватэры — для іх мясцовыя цэны нішто. Беларусы павінны абслугоўваць гэтую маскоўскую чэрнь. Падобна, што Беларусь ператвараецца ў выспу Кубу, куды да прыходу кастрыстаў дзесяцігоддзямі езьдзілі пакуражыцца амэрыканцы.

Паўстае яшчэ адзін туркмэнскі горад на нашй тэрыторыі. Гэта Баранавічы, куды рэжым наслаў некалькі сотняў студэнтаў з Туркмэністана ў мясцовы ўнівэрсітэт. Мясцовыя жыхары і студэнцтва агаломшаны і ня ведаюць, што рабіць. Туркмэнскія малойцы перасоўваюцца толькі кодламі, паводзяць сабе з выклікам, агрэсіўна, з адкрытай нянавісьцю да мясцовых людзей. У студэнцкім інтэрнаце яны займаюць пяты паверх. Спакойна жыць і тым больш вучыцца каля іх немагчыма. Далёка вакол інтэрната чутны дзікі ардынскі лямант і музыка на ўсе дэцыбэлы. Экзоты актыўна прыстаюць да нашых дзяўчат. Калі беларускія хлопцы спрабуюць абараніць наш гонар, туркмэны дастаюць нажы і кастэты, так у іх прынята. Адзін беларускі студэнт быў цяжка паранены гэтымі варварамі, цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі. Яму і ягонай сям'і патлумачылі, што ў суд зьвяртацца ня трэба, бо гэта ёсьць “важныя міжнародныя адносіны” і “унівэрсітэт застанецца без грошай, якія плаціць Бішкек”. Бандыты ведаюць пра гэта і становяцца ўсё больш агрэсіўнымі з кожным днём. Беларусам прапануецца хадзіць па сваёй зямлі бачком-бачком і ўвесь час азірацца са страхам.

“Я адзін і сто кітайцаў!..” — заікаючыся распавядаюць беларусы, якія наведалі аўтавакзал каля станцыі мэтро “Магілеўская” у сталіцы. Кітайскі легіён загружаецца на гэтым вакзале і едзе ў пасёлак Дружны, Сьмілавічы і на іншыя аб'екты, дзе жыве і працуе (як працуе, ужо агульна вядома). У гэтай лакальнай прасторы беларус на сваёй зямлі пачуваецца, як на чужой планэце.

Гэта толькі пачатак, толькі кветачкі той зьявы, якая разгортваецца з планаў акупанцкага рэжыму на нашай нацыянальна-дзяржаўнай тэрыторыі. Усё больш людзей разумеюць, што спыненьне нашэсьця і разбурэньня Беларусі магчымае толькі палітычным спосабам. Часу мала, антыбеларускія працэсы імкліва набіраюць абароты. Каб жа не было надта позна. Нават да зброі.

Павел Гулевіч