“МЕСЦА ДЗЕІ: НЯМЕЧЧЫНА”
3-га траўня нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” апублікавала артыкул пад гэтым тытулам. Вось гэты артыкул:
Дзесяць чалавек загінулі, дзясяткі былі паранены: 13 гадоў NSU (Нацыянал-сацыялістычнае Падпольле) забівала па ўсёй Нямеччыне. Мёртвыя даўно пахаваны, але людзі дагэтуль баяцца месцаў, дзе адбыліся забойствы. Перад пачаткам працэсу над NSU газэта SZ наведала гэтыя месцы. Адбылося інтэрактыўнае падарожжа па сьлядах правага тэрору.
Дзесяць чалавек загінулі, дзесяткі былі цяжка паранены. Нацыянал-сацыялістычнае Падпольле NSU на працягу 13 гадоў рабавала і забівала па ўсёй краіне. Дагэтуль паліцыя не магла расшыфраваць почырк забойцаў. Толькі калі злачынцы пазабівалі адзін аднаго, Бэата Зшэпэ, апошняя з выжыўшых сяброў NSU, выставіла ў Сеціве відэа, што раскрывае групу: відэа, у якім Пантэра Паўльхэн (пэрсанаж мультфільмаў пра Ружовую Пантэру — заўвага перакладчыка) высьмейвае ахвяры.
Засталося толькі гэта: зьдзеклівае відэа. Жах ад гібелі суседа быў кароткім і моцным, але зараз ён саступіў месца разгубленасьці і недаверу. Мёртвыя пахаваны, іхныя блізкія выехалі. Бізнэсы ахвяраў зачынены пасьля забойстваў, даўно ўжо ўзьніклі новыя крамы, новае жыцьцё таксама.
Газэта “Sueddeutsche Zeitung” падалася ў падарожжа — на ўсе месцы забойстваў, па ўсёй Рэспубліцы. Каб знайсьці месцы ўспамінаў. Мы сустрэлі людзей, які дагэтуль баяцца — бо яны баяцца, што прыхільнікі NSU будуць працягваць сваю справу. Мы сустрэлі людзей, якія на працягу месяцаў ляжалі ў коме і праз змаганьне вярнуліся да жыцьця. І мы адкрылі месцы, якія ніколі больш ня вернуцца ў нармальны стан. Яны пазначаны дзеяньнямі NSU.
Анэтэ Рамэльсбэргэр, фота Рэгіны Шмэкэн і Юргэна Шрадэра
(Пераклаў зь нямецкай В. Буйвал)
У сталіцы Баварыі Мюнхэне адкрыўся судовы працэс, у цэнтры якога згаданая тэрарыстка Б. Зшэпэ і яшчэ некалькі асобаў, зьвязаных з забойцамі. Яны расстрэльвалі ў розных гарадах Нямеччыны мясцовых туркаў і абрабоўвалі грошы і маёмасьць ахвяраў.
Уся Нямеччына ў шоку. Паліцыя стрымлівае туркаў, якія прарываюцца ў будынак суда. У краіне разгортваецца гарачая дыскусія аб тым, як гэта ўсё магло здарыцца і чаму? Многія ўжо выказваюць думку аб тым, што ў корані трагедыі ляжыць лібэральная палітыка шматкультурнасьці (мультыкультуралізма), якую праводзілі заходнія краіны на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Туркі пачалі дзясяткамі тысячаў прыязджаць у ФРГ з 1960-х гадоў, бо не было каму працаваць на фабрыках і будоўлях (немцы цураліся цяжкой і пыльнай працы). Спачатку было дамоўлена так, што туркі папрацуюць некалькі гадоў, а потым будуць вяртацца на радзіму. Аднак, у хуткім часе высьветлілася, што гэта абсалютна нерацыянальна: зьязджалі навучаныя, вопытныя работнікі, на іх месца прыязджалі тыя, каго яшчэ трэба было вучыць. У выніку праз дзесяцігоддзі ў Нямеччыне жывуць больш за тры мільёны туркаў. Шэраг зь іх не працуе, атрымліваючы шчодрую сацыяльную дапамогу дзяржавы на свае шматдзетныя сем'і. Многія ня ведаюць дзяржаўную нямецкую мову і не зьбіраюцца яе вучыць. Узьніклі гарадзкія кварталы і цэлыя пасёлкі, дзе жывуць толькі туркі і куды немцы не паказваюць носа.
Лібэральная палітыка мультыкультуралізма (а на самой справе палітыка хатняга каланіялізма — “чужыя будуць нас абслугоўваць”) пацярпела поўны крах. Яна прывяла не да дружбы і ўзаемнага культурнага ўзбагачэньня, а да нянавісьці і гвалту. Групоўка забойцаў NSU — гэта толькі самая агрэсіўная частка радыкальнага руху, які паступова ахоплівае Нямеччыну і ўсю Эўропу. Для іх нарвэжскі кілер Брэйвік зьяўляецца ідэалам і прыкладам. Вось да чаго прывяла гульня ў змешваньне народаў і засяленьне мільёнамі чужых эўрапейскай краіны.
Акупацыйны рэжым, засяляючы Беларусь кітайскай цемрай і маскоўскімі дзялкамі, што вывозяць з Расеі нарабаваныя капіталы, нават не спасылаецца на “мультыкультуралізм”. Рэжым ужо ўпэўнены, што зь беларускай культурай і мовай скончана. Але пачакайма, і ў нас людзі. Трагедыя ў Нямеччыне — яшчэ адно папярэджаньне нашаму народу аб тым, у што можа выліцца запаўненьне краіны мільёнамі чужынцаў.
Сяргей Камароўскі