ВІЛЬНЯ. КРАСАВІЦКАЕ ПАСЕДЖАНЬНЕ ТБК

Пра дзейнасьць у часе нямецкай акупацыі ў Беларусі маладых патрыётаў па арганізацыі і кіраўніцтву Саюза Беларускай Моладзі Янкі Жучкі і Янкі Жамойціна распавёў старшыня Хведар Нюнька. Ён падрабязна спыніўся на пачатку Другой сусьветнай вайны. Асабліва пра наступ немцаў і бязладнае адступленьне савецкіх войскаў , адступаючы салдаты спалілі вёску Алешавічы Шчучынскага раёну, ў якой ён быў у тым часе. З пачаткам вайны былі раьбітыя, альбо паланёныя лепшыя часткі савецкай арміі і авіацыі. Адзін савецкі самалёт быў зьбіты на яго вачах.

З прыходам немцаў, адміністрацыю ў горадзе і паліцыю ўзначалілі мясцовыя палякі. Пацярпела і загінула шмат нявінных беларусаў. З часам аднак зь Менска і Ліды сталі прысылаць беларусаў, якія пачалі адчыняць беларускія школы і патроху наладжваць культурнае жыцьцё ў горадзе і па вёсках.

У большых гарадах стваралі Саюз Беларускай Моладзі, які выключна займаўся культурнай дзейнасьцю і ладзіў нацыянальные традыцыйныя сьвяты. Лік сяброў СБМ складаў тысячы чалавек. Такой актыўнай дзейнасьцю і займаўся Янка Жучка і Янка Жамойцін. Янка Жучка падтрымліваў увесь час шчыльныя кантакты з ТБК Летувы. Жыў у Бэльгіі, але на ўсе значныя віленскія імпрэзы прыяжджаў і прымаў актыўны ўдзел. Пра яго жыцьцё і дзейнасьць шырака сказана ў кнізе Янкі

Запрудніка “Дванацатка”.

Аглядальнік

Вільня 29 красавіка 2013 г.