АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (22–26.04.2013)

Швэдзкая супрацьпаветраная абарона ні на што не здольная

22 красавіка 2013 г. швэдская газэта “Svenska Dagbladet” напісала пра два цяжкія бамбавікі і чатыры зьнішчальнікі ВВС Расеі, якія раптам паляцелі ў бок Стакгольма. Швэдская супрацьпаветраная абарона нават не адрэагавала на гэтую імітацыйную атаку. НАТО падняла дацкія самалёты з аэрадромаў у Летуве. Яны і адагналі прэч расейскія самалёты.

Наш камэнтар: Вось як дажыліся швэды з сваім сацыялізмам, парадамі сэксменшасьцяў і іншымі збачэнскімі бразготкамі лібэралізма. Іхную сталіцу маскоўцы маглі захапіць за пяць хвілін. Гэта не лёгкаматорны самалёцік, які беларуская СПА засекла і выпусціла па дурному загаду.

Алесь Хадасевіч


Вынікі шызоіднай амбівалентнасьці

24 красавіка 2013 г. нямецкая газэта “Die Welt” апублікавала артыкул пад тытулам “Наступ Пуціна на ўласных грамадзянаў”. Распавядаецца пра штрафы за сустрэчы грамадзянаў з замежнымі дыпламатамі, пра абвяшчэньне шэрагу няўрадавых арганізацый “замежнымі агентамі”, пра Навальнага і ўсё падобнае. Джон Далхуйзэн, дырэктар Праграмы Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі, параўнаў уціск грамадзянскай супольнасьці з “ботам, што стаіць на карку крытыкаў”. Публікацыя прыўрочана набліжэньню гадавіны абраньня Пуціна на прэзыдэнта 7 траўня 2012 г.

Наш камэнтар: Усё так, пуцінская сістэма цісьне на карак. Але трэба прыгадаць, што ўсе без выключэньня няўрадавыя арганізацыі ў Расеі заклікалі летась людзей ісьці на выбарчы лубянскі фарс і гукалі “скажі ему своё нет”. Некаторыя зь іх адначасова прызнавалі, што “выбараў няма”. А цяпер яны зьдзіўляюцца вынікам сваёй шызоіднай амбівалентнасьці. Яны мабыць хацелі надурыць Лубянку на лубянскіх “выбарах”? А можа толькі прыкідваліся?

Юрка Марозаў


Лепш бы яны разваліліся

25 красавіка 2013 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” напісала, што прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Ніколіч даў інтэрв'ю басьнійскаму дзяржаўнаму тэлебачаньню. Прэзыдэнт заявіў, што “просіць на каленях дараваньня за сэрбскі злачын у Срэбраніцы”.

Наш камэнтар: Праз амаль 20 год пасьля масавага забойства мусульманаў у Срэбраніцы кіраўнік Сэрбіі просіць дараваць і прызнае злачынства.

Беларусы ніколі не дачакаюцца ад Масквы прызнаньняў і просьбаў дараваць за імпэрскія злачынствы. Ды й што нам з гэтага. Лепшая кампэнсацыя для ўсіх народаў — канчатковы распад імпэрыі зла.

Юрка Марозаў


Тэатральнае скамароства крамлёўскай школы

25 красавіка 2013 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” камэнтавала тэлевыступ Пуціна: “На прыканцы свайго 11-га года ва ўладзе сыграў расейскі прэзыдэнт з сваім любімчыкам Кудрыным хваткую палітычную пастаноўку перад народам і Захадам”.

Наш камэнтар: Іранічны тон ацэнкі тэлепастаноўкі з Масквы вельмі адэкватны. Мільёны людзей ужо даўно зразумелі — няважна, што кажа і абяцае Пуцін. Усё гэта — тэатральнае майстэрства крамлёўскай школы.

Алесь Хадасевіч


Зноў спалілі псыхіятрычны шпіталь

26 красавіка 2013 г. вугорская газэта “Magyar Nemzet” паведаміла пра пажар у псіхіятрычнай клініцы на ўскраіне Масквы. Загінулі 38 чалавек, амаль усе насельнікі шпіталя.

Наш камэнтар: Стала вядома, што пажарныя не маглі даехаць да пажара ў Маскве, бо была зачынена пераправа праз рэчку. Жудаснае сьведчаньне пра развал у самой сталіцы імпэрыі. І гэта там не ў першыню, калі паляць псыхіятрычныя шпіталі.

Алесь Хадасевіч


Добрая зьява народнага супраціву брыдоце

26 красавіка 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра масавыя пратэсты ў Францыі супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Народная падтрымка кансэрватыўных сілаў настолькі шырокая, што цяпер фармуецца фронт супраціву.

Наш камэнтар: Добрая зьява народнага супраціву збачэнству ў Францыі зьдзівіла многіх у сьвеце. Аказалася, што ёсьць сілы і людзі, якія не апусьцілі рукі перад наступам лібэральнага маразма.

Алесь Хадасевіч


Пачатак зьмены свайго аблічча

26 красавіка 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла пра рашэньне гарадзкіх уладаў Стакгольма. У прыгарадзе швэдскай сталіцы дазволена муэдзінам склікаць вернікаў на малітву з мінарэта мясцовай мячэці. Вызначаны дазволеныя дэцыбэлы гуканьняў і іх працягласьць.

Наш камэнтар: Мульцікультуралізм трыюмфуе, лібэралы задаволены. Застаецца толькі адно пытаньне: як наконт узаемнасьці? Як жывуць, як вымушаны маліцца і як гінуць хрысьціяне ў мусульманскіх краінах — агульна вядома. Ахвяраў тысячы, уцекачоў сотні тысяч. Такі вось баланс “мульцікультуралізма”. Дакладней, ьнішчэньня лібэраламі хрысьціянства сьвеце.

Юрка Марозаў