У ЛЬВОВЕ — БЕЗ КАМУНА-ФАШЫСЦКАЙ СЫМВОЛІКІ

25 красавіка летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Дзень Перамогі ў Львове: заходнія ўкраінцы будуць сьвяткаваць без савецкіх сымвалаў”. Вось гэты артыкул:

Рада заходнеўкраінскага горада Львова ў чацьвер прыняла рашэньне забараніць выкарыстоўваньне сымвалаў Савецкага Саюза, камуністычных і нацыстоўскіх сымвалаў 8-9 траўня, у гадавіну перамогі над нацыстоўскай Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне.

У рашэньні, за якое галасавалі 70 дэпутатаў з 90, указваецца, што забаронена дэманстраваць згаданую сымволіку на будынках і на масавых мерапрыемствах.

Гэтае распараджэньне абмяркоўвалася ў радзе Львова як дадатковае пытаньне парадку дня.

Дэпутат нацыяналістычнага аб'яднаньня “Свабода” Любамір Мельнічук заявіў, што “партыі неўкраінскага накірунку і зацятыя ўкраінафобы спрабуюць абвастрыць сытуацыю ў Львове з нагоды трагічнай для гісторыі Украіны даты”.

BNS

(Пераклаў з летувіскай В. Буйвал)

Крыніца: http://kauno.diena.lt/naujienos/uzsienis/pergales-diena-lvove-vakaru-ukrainieciai-ves-be-sovietiniu-simboliu-491376