ПСЭЎДАБЕЛАРУСКІЯ ПУСТЫШКІ МНОЖАЦЦА ЗА МЯЖОЙ
У Сеціве прайшло наступнае паведамленьне ад вядомай русскоязычнай структуркі пад назовам “Наш дом”: “Наш дом” зарегистрирован в Польше. 23 апреля Варшавским районным судом был зарегистрирован Международный фонд по защите прав человека и независимых СМИ “Наш дом”. Председателем фонда стала руководитель Гражданской кампании “Наш дом” Ольга Карач.
Регистрация даст возможности полноценно сотрудничать с польскими организациями, реализовать проекты при поддержке МИД Польши, официально проводить конференции, семинары, координационные встречи в Польше. Напоминаем, что в рамках нашей кампании, помимо зарегистрированной вчера структуры, в Чехии действует Международный Центр гражданских инициатив “Наш Дом”.
Прапісаная ў Віцебску Вольга Карач цяпер прапісваецца ў Варшаве і Празе. Яна і кіруемая ёю структурка выпускае ў Расеі сваю “русскоязычную” газэтку “Наш дом”, дзе беларусам прамываюць мазгі наконт неабходнасьці хадзіць на выбары дыктатуры і галасаваць за “настоящих кандидатов”. Гэтыя газэткі раскідваюць па паштовых скрынках нашых грамадзян работнікі рэжымнай паштовай службы — вось такая “борьба за права человека под бесчеловечным режімом”. Карач і падобныя рэгулярна дэфілююць за мяжу і назад, недахопу ў грашах і палітычнай падтрымцы ня маюць. Чарговы пусты і прафанацыйны, а галоўнае — антыбеларускі праект распаўсюджваецца на Захадзе. З чым мы і віншуем Варшаву і Прагу. Характэрна, што ў дзень, калі ў Варшаве прапісвалі “нашдом”, у Менску адбылося падпісаньне дамовы рэжыму з Масквой на разгортваньне расейскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, наступ на заходнім накірунку адбываецца з розных бакоў (звонку і знутры).
Цікава, ці разумеюць гэта ў Польшчы?
Віталь Старыкаў