У ВІЦЕБСКУ МІЛІЦЫЯ ЗАХАПІЛА СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКУ
Рэжым па-свойму (тыпова) адзначае Дзень Волі. Сяргей Каваленка, сябра КХП-БНФ, Чалавек Сьцяга, захоплены на вуліцы роднага горада міліцыяй. 25 сакавіка ўвечары ён сустракаўся з сябрамі-аднапартыйцамі і вяртаўся дахаты. Затрыманьне адбылося без лада прычыны каля дзевятай гадіны вечара. С. Каваленка патэлефанаваў сям'і ўжо з міліцэйскай машыны. Сказаў, што яго абвінавачваюць у пераходзе вуліцы ў недазволеным месцы. Маці Сяргея адразу паехала ў міліцэйскі пастарунак і паведаміла адтуль, што дадалося традыцыйнае фальшывае абвінавачваньне паліцэйскай правакацыі: “ругался матом”.
На працягу апошніх пяці дзён міліцэйская машына дзяжурыла каля дома, дзе жыве з сям'ёй Сяргей Каваленка. Было відавочна, што рэжым рыхтуе правакацыю супраць нашага нацыянальнага героя. Відавочна таксама, што рэжым баіцца Сяргея і Бел-Чырвона-Белага Сьцягу. Паталагічны страх абвастрыўся з набліжэньнем Дня Волі.
Ян Булыга