ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ ЗЬ ЛЁНДАНА
15 лютага прагучала чарговая “сэнсацыя” ў інфармпрасторы. Стала вядома, што І. Халіп, жонка А. Саньнікава, атрымала ад антыбеларускага рэжыму дазвол на ад'езд у Лёндан, дзе знаходзіцца сп. А. Саньнікаў. Добра, што пазытыўна заканчваецца гэтая гісторыя з узьяднаньнем сям'і. Але ці заканчваецца ўвогуле гісторыя правакацыі 2010 года? Мы сумняваемся наконт заканчэньня, таму што гісторыя ўсё цягнецца (часам нават за вушы) і напэўна будзе мець свой працяг.
Людзі з гумарам, якія ведаюць гэтую парачку, цяпер чакаюць цікавага спэктаклю кшталту стварэньня на Захадзе (хутчэй за ўсё ў Лёндане) “апазыцыйнага ўраду” (“альтэрнатыўную амбасаду” агентурная “дэмакратыя” ў Празе ўжо задэкляравала). Галоўныя міністэрскія партфэлі разьбяруць між сабою члены клана (яны ўжо даўно знаходзяцца ў Лёндане). Хто будзе “прэм'ерам у выгнаньні” (а можа і “прэзыдэнтам”), няцяжка здагадацца. Хто будзе “першай ледзі выгнаньня” таксама здагадацца лёгка.
Такі фарсавы сюжэт разьвіцьця падзей мае пэўную перадгісторыю. Дынамічнай паласой перадгісторыі была “выбарчая кампанія” рэжымнага электаральнага спэктаклю з 23-га верасьня па 19 сьнежня 2010 года. Нашы героі разам з іншымі прыклалі шмат намаганьняў, каб, фактычна, дапамагчы рэжыму загнаць-завабіць беларусаў на фальшывыя “прэзідэнцкія выбары”. Кандыдат А. Саньнікаў пераконваў беларусаў ісьці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць. Тылы мабілізацыі забясьпечвала І. Халіп.
Збоку ўсё выглядала нават прывабна. Людзі заўважылі, аднак, як І. Халіп падчас “выбарчай кампаніі” прыкладна раз на тыдзень заходзіла ў будынак КГБ РБ у Менску. Пра што яна там перамаўлялася з таварышамі-чэкістамі, невядома. Магчыма яе дапытвалі, магчыма цікавіліся пра дэмакратыю.
Апагеем піяр-кампаніі былі тэлевыступы і выступы на сталічных пляцоўках. А. Саньнікаў гукаў: “Через три дня мы будем жить в новой демократической Беларуси!” “Идите и голосуйте”
Патрыёты-фронтаўцы папярэджвалі людзей па ўсёй краіне, што гэта правакацыя, нікуды ня трэба хадзіць за гэтай падстаўной і фальшывай публікай, заклікалі наладжваць Народны Байкот рэжыму.
Увечары 19 сьнежня 2010 г. тысячы людзей, у асноўным моладзь, пасьля галасаваньня сабраліся на плошчы Каліноўскага. Лукашэнка абвясьціў пра сваю “элегантную перамогу”. Людзі стаялі, слухалі выступы псэўдаапазыцыянэраў. Раптам з плошчы на праспэкт Скарыны (пр. Незавісімості) рушыла маса людзей. Наперадзе гэтага манэўра бадзёра крочыла І. Халіп. Міліцыя апэратыўна набегла і стала ланцугом на праспэкце. У выніку вялікая маса людзей была без бою і штурханіны (як па маслу) расьсечана напалам: палова засталася на плошчы Калтіноўскага, а палова на другім баку пр. Скарыны.
Праз некаторы час людзей павялі з плошчы па праспэкту ў бок пл. Незалежнасьці. Наперадзе ішла ўсё тая ж І. Халіп з калегамі па “оппозіціі” (гэта паказалі нам расейскія тэлеканалы). Што было потым, усе ведаюць. На плошчы людзей чакала пастка, правакатары білі шыбы ў ЦВК. А потым падрыхтаваныя эсэсаўска-гестапаўскія сілы лукашызма напалі на беларусаў і наладзілі “Крывавую нядзелю”. Вось такая была “демократіческая Беларусь”, “через три дня”.
Прамінуў час. Сужэнскую пару выпусьцілі. І. Халіп у Лёндане. Цяпер чакаем мастацкай самадзейнасьці зь берагоў Тэмзы. Нявыключана, што будзе цікава...
Янка Базыль