“А НУ-КА, ДЕВУШКИ!” — 2. (ПРАЦЯГ)

Адразу пасьля навагодніх сьвятаў Радыё Свабода паведаміла пра рэгістраваньне ўладамі Чэхіі “Беларускага дому” у Празе. Пра гэта журналістам трыюмфальна распавяла Н. Маковік, вядомая асоба расейскага гандлю чэшскай гістарычнай нерухомасьцю, а яшчэ раней расейскай газэтнай журналістыкі ў Чэхіі. Гэта яна падавала дакуманты на рэгістрацыю (як разумеем, ад сваёй асобы). Але праз кароткі час (у той жа дзень 3 студзеня!) пасыпаліся водгукі тых, хто пару тыдняў таму разам з гэтай Н. Маковік сядзеў на паседжаньні ў Празе і абмяркоўваў праект утварэньня такога “белдому” у чэшскай сталіцы.

Яно, зразумела, Эўропа, але ўсе былі ўражаны такой хуткай станоўчай рэакцыяй чэшскай бюракратыі — раз і ў дамках, можна пачынаць працу ў “альтэрнатыўнай амбасадзе Беларусі ў Чэхіі” (цытуем дэвіз, агучаны самой Н. Маковік). Здавалася б, вось цудоўна! Але старшыня беларускай культурніцкай суполкі “Пагоня” (дзейнічае ў Чэхіі) Ю. Станкевіч заявіў: “Я быў на гэтым так званым сходзе, і выглядала гэта, як тэатральная пастаноўка. Гэтая ініцыятыва выклікае шэраг пытаньняў, уключна з тым, хто за гэтым стаіць. З уласнага дасьведчаньня мы ведаем, як цяжка ўтрымліваць сваю клюбоўню. Мы ўжо трэці раз пераходзім з месца на месца, а тут раптам без праблемаў узьнікае нейкі Беларускі дом”. (Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/24814912.html).

У тым жа духу выказаліся і іншыя ўдзельнікі сьнежаньскага сходу, на якім вяла рэй Н. Маковік. Нават для А. Міхалевіча і В. Карач падзея “стала нечаканасьцю”, як паведаміла Радыё Свабода.

У прынцыпе ў грамадзкай практыцы такая рэакцыя ўдзельнікаў падзей называецца дэзавуіраваньнем. Вуаль (велюм) таямніцы выдаляецца і адкрываецца аб'ектыўная рэчаіснасьць, якую кожны можа ацаніць на аснове ўражаньняў і аналізу. І ўсё ж застаецца некалькі (па сутнасьці, рытарычных) пытаньняў.

Першае пытаньне да чэшскай бюракратыі. Чаму так лёгка адбылася рэгістрацыя юрыдычнага цела, па якім, фактычна, не было прынята ніякіх калектыўных рашэньняў дзеячамі зь Беларусі, што зьбіраліся на сход у сьнежні летась? (Аказалася, што яны “проста пагаварылі на тэму”, а рашэньняў не прымалі). Але ня будзем вучыць чэшскую бюракратыю, як працаваць, яна сама ведае. Мы зразумелі, што “белдом” у Празе можа заснаваць любая асоба — прышоў і зарэгістраваў. А можа ўсё-ткі Н. Маковік вядомая чэшскім уладам як аўтарытэт дэмакратычнай барацьбы нашага народу, як носьбіт беларускай культуры і ўмацавальнік дружбы-фройндшафт паміж нашымі краінамі?

Зазірнем у Сеціва. Дастаткова пакарыстацца пашукавіком, каб знайсьці там сьляды “беларускай дэмакратычна-культурніцкай” дзейнасьці Н. Маковік. Вось некалькі прыкладаў:

“Специалист по связям с общественностью государственного агенства Czechtourism Наталья Маковик сообщила корреспонденту “Время новостей” из Праги, что взрыв произошёл в ресторане “Казино Рояль” на Пржикопе” (http://www.zagran.kiev.ua/artikle.php)

Пра самую сябе Н. Маковік паспавяла на профіле http://www.snob.ru: “Город, котором я живу: Прага, Париж. Где родился: Архангельск, СССР. Где и чему учился: БГЭУ (Минск), внешнеэкономическая деятельность, исключили с 4 курса за участие в демонстрации против Лукашенко. По стипендии чешского правительства переехала в Чехию. Где и как работал: 2001-2002 — “Русская Чехия” — редактор. 2003-2005 — Министэрство регионального развития Чешской Республики (ЧехТуризм) — ПР-менеджер, директор отдела Интернет-проектов. 2005-2009 — основатель и директор рекламного агенства Olivier. С 2007 по сей день — занимаюсь замками и прочей стариной”. (http://www.snob.ru/profile/26494/)

“Чехи, продающие свои владения, с большой надеждой смотрят на Россию”, — говорит Наталья Маковик, директор фирмы “Мак Консалтинг”, которая специализируется на продаже исторической недвижимости”. (http://www.yasni.ru/ext.php)

“Личное мнение. Наталья Маковик, директор фирмы “МАК Консалтинг” (http://www.vipzamok.ru) специализирующейся на продаже исторической недвижимости: Это прекрасный заброшенный замок в ренессансном стиле... Процедура оформления займёт около года, номинация на дворянский титул (скорее всего, это будет баронство) — ещё год. Но потраченные деньги и время стоят того.” (http://www.yasni.ru/ext.php)

Якія ж мы, беларусы, наіўныя! Н. Маковік пасьля “гераічнага пераходу мяжы” падчас “уцёкаў ад рэжыму Лукашэнкі” амаль адразу ж зрабілася заснавальніцай і дырэктаркай шэрагу расейскіх грамадзкіх і бізнэсовых зьяваў, працавала нават у дзяржструктуры Чэшскай рэспублікі. Цяпер, праўда, прадае чэшскія замкі расейцам — але з размахам! А добра вядома, хто зьдзяйсьняе масавыя ўцёкі капіталаў за межы Расеі і атабарваньне іх у розныя нерухомыя аб'екты на Захадзе — расейская дзяржмафія і расейская недзяржаўная мафія (розьніцы, практычна, няма, бо абедзьве кантралююцца ФСБ (КГБ). Вось вам і дружба-фройндшафт! І нашая “гераіня” на першых ролях у гэтай простай галаваломцы. Цікава, ёй на гэта перад уцёкамі ад Лукашэнкі П. Севярынец рэкамэндацыю даваў? Калі не, то хто?

А мы і ўдзельнікі няшчаснага сьнежаньскага сходу ў Празе зьдзіўляемся, як гэта Н. Маковік імгненна зарэгістравала “белдом” у чэшскіх уладаў. Ды яна за адпаведную суму баронскія тытулы ўсім жадаючым рэгіструе! Такое і каралеве Вялікай Брытаніі ня сьнілася.

У сувязі з гэтым ёсьць рытарычнае пытаньне і да ўдзельнікаў сьнежаньскага сходу ў Празе. Калі вы зьбіраліся на сход, дзе рэй вяла Н. Маковік, вы ня ведалі, хто яна такая і чым займаецца ў гэтым горадзе? Цікава, усё Сеціва ведала, уся Расея ад Калінінграда да Курылаў, ласая да замкаў і дваранскіх тытулаў, ведала — а вы ня ведалі? Калі ведалі, то чаму садзіліся з канторскай дзяячкай расейскіх структураў за адзін стол?

Паглядзім, што будзе цяпер з гэтай кашы, заваранай у адной эўрапейскай сталіцы. Але цяпер ужо слухачы Радыё Свабода настойліва просяць рэдакцыю забясьпечыць іх працягам гэтага нештодзённага сэрыялу пра дзеяньні падстаўной і фальшывай “белорусской оппозіціі” за межамі нашай краіны. Хаця дзіўна, з чаго ўсё пачалося, і што яны так усе расхадзіліся? Такіх “белдамоў” і “белцэнтраў” з такімі ж асобамі зарэгістравана ўжо плойма ў розных эўрапейскіх гарадах.

Як казаў Шцірліц: “На этот раз у них что-то не получилось”...

Алесь Хадасевіч