РАЗГОРТВАЕЦЦА КІТАЙСКАЕ НАШЭСЬЦЕ НА БЕЛАРУСЬ


Альбо мы спынім лукашыстоўска-кітайскі кашмар, альбо нас чакае няволя і нацыянальная трагедыя.

З ласкі антыбеларускага рэжыму дзясяткі тысячаў кітайскага насельніцтва ўжо атабарыліся на нашай зямлі. Рэжым плянуе назаўсёды атабарыць у Беларусі сотні тысячаў чужынцаў — больш за мільён. Сусьветная практыка паказвае, што калі на нейкай некітайскай тэрыторыі гэтай расы становіцца сотні тысячаў і больш за мільён, то пішы прыпала — гэтая тэрыторыя становіцца кітайскай. Мясцовы народ або раствараецца ў жоўтым моры, або уцякае з родных мясьцін. Як вядома, нам, — беларусам, — уцякаць няма куды, у нас няма нейкай іншай зямлі, акрамя той, якую нам даў у валадараньне Бог.

Гэта ня ёсьць нашае тэарэтычнае разважаньне або практыкаваньне ў футуралогіі. Кітайскае нашэсьце ўжо разгортваецца па Беларусі. Пакуль у некалькіх яе зонах, якія можна цьвяроза вызначыць як кітайскія плацдармы, зь якіх пачнецца шырокамаштабны кітайскі захоп нашай краіны і пагроза ўсёй Эўропе. Калі іх стане паабяцаны Лукашэнкам мільён, то кітайцаў ня спыніш, яны ўжо ня будуць прытрымлівацца ніякіх лукашыстоўскіх планаў. Яны папруць на Беларусь, вытаптваючы ўсё на сваім шляху. Таму што яны (разам з “кітаістам” Лукашэнкам і ягонай хунтай) упэўнены, што беларусы ня будуць супраціўляцца і бараніць сваю зямлю.

З розных месцаў Беларусі апошнім часам паступаюць па-сапраўднаму драматычныя зьвесткі (пакуль што яны не афарбаваныя крывёй, але гэта часова). Напрыклад, у Новалукомлі кітайцаў ужо столькі, што ў горадзе пачынаюць зьяўляцца вывескі і публічныя інфармацыі, напісаныя іерагліфікай. У мясцовай паліклініцы пад расейскімі шыльдамі вісяць кітайскія іерагліфічныя (гэта бачна на фотаздымку). Атрымалася якраз тое, ад чаго засьцерагаў беларусаў Народны Фронт: калі каму ня хочацца размаўляць і пісаць на беларускай мове (маўляў, “а зачем?”), то прыйдзецца тэрмінова вучыцца кітайскай мове. Мясцовыя жыхары сутыкнуліся з кітайскай навалай ня толькі ў паліклініцы і на вуліцах. Рассыпалася ў нішто бюргерская ўпэўненасьць у тым, што, маўляў, нягледзячы ні на што мы камфортна адседземся на сваіх дачах, за высокім плотам на сваім гародзе. А што кітайцам дачны плот? Іх і Вялікі Кітайскі Мур не спыніў.

Адбываецца наступнае. На вялікія дачныя паселішчы набягаюць “малыя кітайскія групы” па 50-100 чалавек. Яны без комплексаў і не вітаючыся з гаспадарамі заходзяць на дачны ўчастак і апэратыўна запаўняюць яго сабой. Дзейнічаюць, як саранча. Абрываюць ягады, выцягваюць з градак моркву і цыбулю, трасуць пладовыя дрэвы. Праз кароткі час у садзе-гародзе застаюцца толькі “рожкі ды ножкі”. Гаспадары-беларусы лемантуюць, тэлефануюць у міліцыю. Прыязджае патруль, спрабуе затрымаць “малую групу”. Але канфіскаваць у саранчы ўжо няма што. Яна ўжо прагна праглынула ўсё, што абарвала ў садзе-гародзе — ня мыючы і без солі.

Пакуль міліцыя разьбіраецца з гэтай групай, на іншым канцы дачнай зоны эфэкт саранчы арганізоўваюць яшчэ некалькі “малых групаў”. Змагацца з гэтым немагчыма, міліцыі ўжо катастрафічна не хапае. Калі пачытаць пра такое ў гістарычных кніжках, то наступным народным крокам у такой сытуацыі становіцца стварэньне народных атрадаў самаабароны, якія бароняць сваю лакальную тэрыторыю і свае лакальныя багацьці. А ў агульнадзяржаўным маштабе народ арганізоўвае ліквідацыю рэжыму, які спрыяе чужынскаму нашэсьцю. Лёс ставіць перад мільёнамі нашых людзей пытаньне рубам: альбо мы спынем лукашыстоўска-кітайскі кашмар, альбо нас чакае няволя і нацыянальная трагедыя.

Юрка Марозаў