ЗАМЕЖНЫ ДРУК (09–11.07.2012)

Патоп у Расеі

9 ліпеня 2012 г. італьянская газэта “Repubblica” напісала пра ахвяраў цунамі на Кубані ў Расеі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, загінулі 171 і паранены 210 чалавек. Нехта адчыніў уначы шлюзы вялікага Нэрбэрджаеўскага водасховішча і вялізныя плыні вады накрылі горад Крымск. Пуцін лётаў над рэгіёнам у верталёце разам з губэрнатарам Кубані. Выдалены з свайго крэсла губэрнатар Крымска. Сьледства працягваецца.

Наш камэнтар: Ужо бачна ўсім, што расейскія ўлады хаваюць ад грамадзтва сапраўдныя маштабы катастрофы і значна змяншаюць колькасьць ахвяраў. Людзі паведамляюць, што моргі па ўсёй акрузе забітыя сотнямі і сотнямі трупаў. Улады мямляць нешта пра “халатнасьць” і спрабуюць скінуць віну на мясцовых начальнікаў. Галоўнае начальства начале з Пуціным нават не наважылася спусьціцца з неба, надзець гумовыя боты і сустрэцца з пацярпелымі. Яны ведалі, што ахова можа і не выратаваць іх ад гневу раз'юшаных людзей. Расея хлусьні і поўнага развалу.

Юрка Марозаў


Істоты

9 ліпеня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала фота, на якіх дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ун паказаны на канцэрце побач з маладой жанчынай. Усе задаюцца пытаньнем: хто яна? Сястра, жонка ці хто?

Наш камэнтар: Антычалавечыя дыктатуры любяць такія таямніцы. Ніхто ня бачыў дагэтуль маці менскага Колі, цяпер вось з карэйскай парай ўзьнікла пытаньне. Нармальна, па-чалавечы гэтыя істоты жыць ня могуць.

Юрка Марозаў


Ня трэба больш езьдзіць у Маскву

11 ліпеня 2012 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра візыт дэлегацыі сірыйскай апазыцыі ў Маскву. Кіраўнік Нацыянальнай Рады Сірыі Абдэль Басэд Саіда заявіў журналістам, што пазыцыя Масквы ў адносінах да сірыйскага крызісу застаецца той жа, што раней. Саід сказаў, што трэба, каб дзейнічала Рада Бясьпекі ААН.

Наш камэнтар: Спадары сірыйскія змагары за волю, ня трэба больш езьдзіць у Маскву. Яна на гэтым стаіць і стаяць будзе — на падтрымцы ўсіх антычалавечых рэжымаў.

Алесь Хадасевіч


Пратэст іспанскіх шахцёраў у Мадрыдзе

11 ліпеня 2012 г. іспанская газэта “АВС” паведаміла пра шматтысячны марш пратэсту іспанскіх шахцёраў у Мадрыдзе. Калі яны паспрабавалі прарвацца ў міністэрства індустрыі, адбыліся сутычкі з паліцыяй, ёсьць параненыя і арыштаваныя. Шахцёры заявілі, што акцыі пратэсту супраць палітыкі ўрада працягнуцца. У сувязі з крызісам урад прымае меры па эканоміі бюджэтных сродкаў і скарачае заробкі.

Наш камэнтар: Працоўныя, асабліва тыя, што працуюць у вельмі цяжкіх прафэсіях, не дазваляюць, каб урад праводзіў рэформы за іхны кошт. Па ўсёй Эўропе бароняць свае правы і не даюць забыцца пра сябе палітычнаму кіраўніцтву.

Алесь Хадасевіч


Загінулі тысячы беларускіх ваяроў

11 ліпеня 2012 г. французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул, прысьвечаны І Сусьветнай вайне на Балканах. Згадваецца вядомы французкі рэпарцёр Альбэр Лёндр, які працаваў на поўначы Грэцыі ў Салоніках у тыя гады. Ён паведамляў пра змаганьне грэцкіх, французкіх, брытанскіх і расейскіх войскаў супраць турак і баўгараў у Макэдоніі. На могілках у Зэйтэліку тысячы і тысячы магілаў хаўрусных жаўнераў. На здымку ў газэце — сумесны парад брытанска-франка-расейскіх частак у Салоніках.

Наш камэнтар: Разгорнута яшчэ адна старонка беларускай драмы. У складзе палкоў расейскай арміі на Балканах ваявалі і загінулі тысячы беларускіх герояў. Пасьля ліквідацыі антынацыянальнага лукашызма іх памяць абавязкава будзе ўшанавана беларускім урадам і народам. Паўстануць помнікі, кнігі і кінафільмы на гэтую тэму.

Алесь Хадасевіч


Абмежаваньні Інтэрнэту

11 ліпеня 2012 г. нямецкая газэта “Der Spiegel” паведаміла пра прыняцьце Дзярждумай Расеі закону аб абмежаваньні Інтэрнэту. Думцы казалі падчас дэбатаў пра неабходнасьць абараніць моладзь. Апазыцыя заявіла пра наступ на свабоду слова.

Наш камэнтар: Крамлёўская хунта шалёна баіцца Сеціва. Цяпер на кітайскі капыл яна будзе душыць крыніцы праўдзівай інфармацыі. Трэба чакаць малпачнага паўтарэньня гэтай антыдэмакратычнай рэакцыі кліентамі Масквы — лукашыстоўскім рэжымам.

Юрка Марозаў


Суд у Нямеччыне

11 ліпеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што нямецкі суд распачаў допыты ў справе апошняга нацысцкага злачынцы часоў ІІ Сусьветнай вайны. 91-гадовы немец забіваў габрэяў у Жытоміры ва Украіне.

Наш камэнтар: Злачынцы эпохі лукашызма павінны ведаць, што для іх таксама ня будзе тэрміну даўніны іхных злачныстваў супраць беларускага народу.

Алесь Хадасевіч