ТРЭБА РАТАВАЦЬ АЙЧЫНУ, ПАКУЛЬ НЯ ПОЗНА. ТОЛЬКІ КРАХ РЭЖЫМУ ЎРАТУЕ БЕЛАРУСЬ
(Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме)
З усяе Беларусі паступаюць трывожныя зьвесткі на кітайскую тэму. Гэтых чужынцаў завозяць на нашую зямлю і атабарваюць іх тысячамі ў розных рэгіёнах. Паводле статыстыкі становіцца зразумелым, пра якую катэгорыю кітайскага грамадзтва йдзецца. Там, дзе атабырыліся “людзі жоўтай скуры” (як называлі іх слуцкія змагары ў 1920 годзе), назіраецца рэзкі ўздым крыміналу і вэнэрычных захворваньняў. Беларусы ўражаны, калі бачаць, як кітайцы пасярод вуліцы і проста ў вагонах электравіка спраўляюць натуральныя патрэбы (у іх мэнтальнасьць такая). Аказалася, што Кітай на замову Лукашэнкі высылае з сваёй тэрыторыі на нашую сацыяльна непатрэбную сябе публіку: крымінальнікаў, у асноўным з кітайскай “хіміі”. Толькі яны пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня зусім не зьбіраюцца пакідаць Беларусь. Іх у Кітаі і так надта шмат. Трэба нам ратаваць Айчыну, пакуль не позна.
* * *
26 чэрвеня Масква зрабіла сваю чарговую антыбеларускую заяву. Агучыў яе сьпікер Дзярждумы РФ С. Нарышкін, які прыехаў у Менск “дамаўляцца пра інтэграцыю”. Ён сказаў, што “канстытуцыйны акт саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі можна будзе прыняць пасьля стварэньня Эўразійскага эканамічнага саюза”. Як заўсёды ў такіх выпадках, маскоўскі чыноўнік рабіў рытуальныя паклоны, прызнаваўся ў любові да Беларусі і навязваўся “в родственнікі”: “Для Расеі адносіны з Беларусьсю маюць прыярытэтны стратэгічны характар. Нашыя краіны і народы маюць агульныя карані, агульную гісторыю...”
Правінцыйная журналістыка РБ адразу пачала вылічаць тэрмін “узьяднаньня з РФ”, абапіраючыся на заяву Нарышкіна. Прыгадалі, што згаданы Эўраазійскі саюз заплянавана ўтварыць роўна да 1 студзеня 2015 г. Маўляў, хвалявацца і бараніць Айчыну яшчэ рана, можна яшчэ гады тры пажыць пры незалежнасьці, а там паглядзім.
Гістарычная практыка, аднак, дэманструе, што верыць такім заявам імпэрскага ворагу могуць толькі дурныя або заангажаваныя людзі. Безумоўна, што Нарышкін паспрабаваў засаніць увагу беларусаў сваёй “далёкай пэрспэктывай”. Так рабілі, напрыклад, Сталін з Молатавым і ўсім Палітбюро ў 1941 годзе. Гукалі на ўвесь сьвет, што зьбіраюцца жыць з немцамі ў міры, у Маскве “па сакрэту” казалі тысячам афіцэраў і чыноўнікаў, што вайну супраць Нямеччыны распачнуць не раней за 1942 год. А тым часам стваралі на мяжы зь нямецкай акупацыяй шматмільённыя групоўкі войскаў, каб атакаваць і “вызваляць Эўропу”. Ды толькі гітлерцы разабраліся з крамлёўскай дэзай і ўдарылі раней.
Для беларусаў, што Гітлер, што Сталін — усё адно. Новыя молатавы-дзеканозавы ня здолеюць прымітыўна надурыць наш народ. Трэба салідарна рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны ад маскоўскай агрэсіі.
* * *
Пра “недапушчальнасьць байкоту выбараў” апошнім часам мы наслухаліся ў розных выкананьнях. Вось вытрымкі з “ідэалагемы” вядомага спэц-правакатара (ён жа відны дзеяч кампаніі “Говправду”) А. Дзімітрыева, агучанай ім на сайце “Белорусский партизан”:
“Я уверен, для власти безразлично, бойкотирует ли оппозиция выборы или участвует в них. Это мы сами придумали такое разделение, для узкокорпоративных задач... Мне не понятна и не кажется успешной любая тактика “на исключение”. Вместо того, чтобы отговаривать “апатичных” граждан куда-то идти, правильнее было бы потратить все силы и ресурсы, чтобы уговорить их придти. Общество и так пассивно, его нужно активизировать и вовлекать в процесс, чтобы в том числе придти к ситуации, когда сам процесс станет ему интересен. Участие в выборах или любом другом гражданском или политическом процессе — есть основа гражданства и гражданской позиции. Нужно участвовать. Не важно кем: наблюдателем, собрав 10 подписей, или членом участковой комиссии, кандидатом, — но надо придти и посмотреть своими глазами, “что такое политика...” Стратегическая политическая задача — через консолидацию “нового большинства” вокруг единой повестки изменить расстановку сил в обществе и представление их интересов. Для меня не важна и страшна легитимизация Лукашенко, потому как это и так существует. Нам важна легитимизация демократических сил в глазах граждан и легитимизация перемен, которые так нужны стране. Поэтому мы участвуем в выборах, и будем двигаться вперед, шаг за шагом, завоевывая доверие “нового большинства”. План есть, видение тоже. Не хватает людей, очень...” (Канец цытаваньня).
Куръёзная чытанка. “Интересный процесс”, паводле правакатара Дзімітрыева, гэта хадзіць на выбарчыя фарсы дыктатуры — абы “интересно было”. Ён адкрыта прызнаецца, што для яго “легитимизация Лукашенко и так сушчествует”. Але самае галоўнае, што “план” у яго (у Дзімітрыева з “Говправдой”) — “есть”. Яны хочуць стварыць “новое большинство”... А гэта як — “большинство” нашага насельніцтва з гэбоўскіх стукачоў і правакатараў? Атрымліваецца з кантэксту, што так. Ды вось толькі тыпаж прызнаецца, што “очень людей не хватает”.
Як усё ж такі ўскаламуцілася палітычная атмасфэра перад выбарчым фарсам, колькі ўсялякага ўсяго даведаемся мы ад розных каламутаў.
* * *
Нідэрлянды належаць да багатых эўрапейскіх краін, але тым ня менш грошы гэты народ і яго кіраўніцтва лічыць умеюць. Сёлета яны адмовіліся ад правядзеньня ў сябе чэмпіянату Эўропы па гандболу. Польскія аналітыкі наракаюць на вялікія выдаткі ў сувязі з чэмпіянатам Эўропы па футболу на сваіх стадыёнах. Гэта пры тым, што і прыбыткі атрымліваюцца немалыя ў сувязі з прыездам дзесяткаў тысячаў заўзятараў з усяго кантынэнту. Адзін Лукашэнка ды ягоная хунта нічога не баяцца, працягваюць “падрыхтоўку” да чэмпіянату сьвету па хакею, які яны замовілі праводзіць у Беларусі ў 2014 годзе. Адэкватных аб'ектаў на такое мерапрыемства яшчэ няма, іх трэба яшчэ будаваць. Грошы раскрадаюцца рэжымнай мафіяй. Чым бліжэй да гэтага непатрэбнага нам чэмпіянату, тым больш грошай рэжым будзе забіраць у мільёнаў нашых людзей, больш заможных і ўжо сто разоў абрабаваных рэжымам. Расея, як вядома “за”, і міжнародная фэдэрацыя па хакею (там камандуюць немцы) таксама “за” правядзеньне гэтага шоў у Беларусі. Можа яны ня ўяўляюць, якое цяжкое становішча ў нашай краіне? Не, усё яны ведаюць і разьлічваюць на тое, што хакейнае шоў урэшце канчаткова падарве эканоміку Беларусі і зробіць Беларусь лёгкай здабычай маскоўскай імпэрыі. Толькі крах рэжыму ўратуе Беларусь.
* * *
24 чэрвеня ў Менску адбылося паседжаньне “Сойму” групоўкі пад кіраўніцтвам А. Янукевіча, якую называюць “псэўда-БНФам”. Пасьля дыскусіі яны заявілі, што іхняя арганізацыя “ідзе на выбары і выстаўляе сваіх кандыдатаў”. Іншага і ня трэба было чакаць ад гэтай публікі.
* * *
3 ліпеня ў чарговы раз па ўсёй краіне разгарнуўся штучны трыюмф лукашызма. Акупацыйны рэжым сьвяткаваў сваю “незавісімость”. Езьдзілі танкі, лёталі самалёты, грымелі аркестры, па вуліцах гналі тысячы статыстаў у розных строях. Даўно заўважана, што ненавісьнікі беларускай незалежнай Дзяржавы і кліенты Масквы здольныя толькі на кіч. Гэтым разам народ ацаніў кічавы спэктакль вельмі адэкватна — байкотам. БТ пазьбягала панарамных здымкаў. Але нават на тэлеэкране бачна было, што на ўзбочынах дарогі, па якой крочыў тысячны кіч, сабралася зусім мала людзей. Гледачамі-удзельнікамі былі толькі тыя, каго туды загналі пад розным повадам (бюракратыя з сем'ямі і прадстаўнікі некаторых залежных сацыяльных катэгорый). Такая карціна назіралася ў сталіцы і па ўсёй краіне.
Янка Базыль