РЭЖЫМНАЯ ШЫЗАФРЭНІЯ

(улётка)

Іншай назвы для гэтай зьявы няма.

Як на дражджах растуць цэны на хлеб, малако, мясныя ды іншыя прадукты і тавары, на камуналку і паліва. У той жа час Лукашэнка будуе за бюджэт (народныя сродкі) суперсакрэтны палац-рэзыдэнцыю каля Камсамольскага возера ў цэнтры Менску. Аб'ект агароджаны металёвым плотам. Па пэрыметру стаяць слупы, на якіх вісяць відэакамеры, на некаторых гронкамі. Праход і ўвесь аб'ект ахоўвае міліцыя з сабакамі. Калі людзі едуць каля гэтага аб'екту, то кажуць: “вунь Лукашэнка будуе чарговы бункер. Тут будзе хаваць свае набыткі. Раней хаваў у сябручкоў Мілошавіча і Кадафі. Цяпер відаць у Асада ў Сірыі і ў Чавеса ў Венесуэле. Але хутка і яны ляснуцца. Таму “набыткі” трэба ж недзе хаваць.”

А людзям вешае “лакшыну” на вушы. Як і ў 2010 годзе абяцае заробак у 500 даляраў. Лічыць, што людзі забыліся, як іх абрабаваў рэжым пасьля фальшывых выбараў Лукашэнкі ў сьнежні 2010 года. Спадабалася яму такая “справа”, хоча паўтарыць і сёлета. На 23 верасьня прызначыў “выбары ў сваю палатку” і яму край трэба завабіць людзей на выбарчыя ўчасткі, каб захаваць сваю ўладу і “набыткі”. Ужо пачаўся разыгрывацца “супердэмакратычны выбарчы спэктакль”, на яго выдзеленыя народныя грошы.

Пакуль ня змог яшчэ ператварыць нашу краіну ў расейска-кітайскі анклаў, трэба ліквідаваць дыктатуру. Зьвяртаемся да тых, хто разумее небясьпеку дыктатуры. Аб'яднайцеся з аднадумцамі, арганізуйце так, каб з вашага дому, вуліцы ніхто не пайшоў на фальшывыя выбары бяспраўнай лукашэнкаўскай палаткі. Трэба зрабіць так, каб падчас так званага галасаваньня былі пустыя выбарчыя ўчасткі. Няхай і расейцы і кітайцы пабачаць, што народ не падтрымлівае рэжым, што ўсе іхныя дамовы з рэжымам незаконныя, і будуць ліквідаваныя.

Салідарныя дзеяньні створаць умовы для ліквідацыі шызафрэнічнай дыктатуры і правядзеньня выбараў без Лукашэнкі.