СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ
Бацькі прывялі сваіх дзяцей у дзіцячыя садкі і ўбачылі чарговую аб'яву: “Просім бацькоў прынесьці туалетную паперу”. У дзіцячых установах няма элемэнтарнага, але рэжым працягвае казаць сваё “как хорошо в стране советской жіть!” 15 сакавіка пра гэта выступаў перад журналістамі старшыня менскага гарвыканкама М. Ладуцька: “Наш аквапарк по величине уступит лишь берлинскому, но стоимость билетов будет дешевле, чем в Польше”. На рэкламных фотаздымках — няскончаная канструкцыя “із стекла і металла” (як любіла славіць сябе саўдэпія). Гарадзкі начальнік прызнаўся, што будаўніцтва аквапарка “ідёт сложно”, але яны зьбіраюцца завершыць яго “в срокі”. Пакуль ня будзе ліквікдаваны акупацыйны русскоязычны рэжым, будзе працягвацца гэты абсурд і зьдзек з нашых дзяцей.
* * *
Аказалася, што піраміда — любімая забава не эгіпцян, а расейцаў. Ужо даўно ў Расеі прайшлі аблавы і суды над легендарнай фінансавай пірамідай МММ, якая абрабавала многія тысячы людзей. Нядаўна ў Маскве зноў затрымлівалі і саджалі на суткі арганізатараў гэтай злачыннай фінансавай групоўкі, якая зьбіралася рэанімаваць сваю дзейнасьць і зноў дурыць грамадзтва. А вось на тэрыторыі Беларусі гэтая крымінальная публіка да апошняга часу пачувалася камфортна і беспакарана. Чалавек з расейскім пашпартам А. Саладун 15 сакавіка выйшаў у цэнтар Берасьця і раздаваў жанчынам ружы, а пры гэтым зазываў несьці ў “беларускую філію” МММ назапашаныя грошы з сямейных бюджэтаў. Ён сказаў журналістам, што “мясцовыя ўлады не праяўляюць да ягонай дзейнасьці варожасьці”. Аналіз ужо даўно паказаў, што маскоўская МММ існавала і на працягу гадоў абрабоўвала наіўных людзей ня проста так, а пад прыкрыцьцём лубянскіх структур. Злачынная расейская групоўка атрымала карт-бланш на свае фінансавыя злачынствы ў мутнай вадзе цяперашняй сітуацыі ад антыбеларускага рэжыму.
На вялікі жаль, многія беларусы зноў даверыліся жулікам, кіруемым з Масквы. Аднак раптам 16 сакавіка БТ з помпай паказала налёт спэцназаў з надпісамі “КГБ” на плячах на офіс МММ у Менску. Усіх “павязалі”, усё апячаталі, паабяцалі сьледства ў справе. Але справа ўжо зроблена, і ніхто ніколі ня верне падманутым беларусам скрадзеныя грошы. Пра гэта і йшлося антыбеларускаму рэжыму, які так доўга “цярпеў” расейскую злачынную арганізацыю на нашай зямлі і атрымліваў ад яе свае “дывідэнды”.
* * *
У інтэрнэт-прасторы актыўна абмяркоўваецца шакуючы выступ на круглым стале ў Менску 15 сакавіка нам. дырэктара інфарм-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку, доктара філасофскіх навук, прафэсара Л. Крыштаповіча. На відэаздымках бачна і чутно, што гэта за прадукт “гістарычнай навукі” цёмнай эпохі лукашызма ў беларускай гісторыі. Выгляд у “прахвэсара” брутальны, блізкі да вобразу ягонага галоўнага начальніка — такіх лукашызм падбірае пад сябе.
Прамова “гісторыка” прагучала з моцным беларускім акцэнтам, але на мове акупантаў нашай краіны — таксама архетып “думкі” згаданай эпохі. Па-расейску пісьменна ён так і не навучыўся “ізьясняться”, блытае склады, лепіць сказы з вельмі аўтаномных частак і г.д. З такога сьмяяліся б першакурснікі нават у правінцыйным расейскім унівэрсітэце. Але самае галоўным ёсьць тое, што ён заявіў быў. Цытуем: “Когда в нашу культуру тянут Радзивиллов, Сапег, Огинских как представителей белорусских шляхетских родов. Эти имена принадлежат другой культуре, другой ментальности... Попытки вывести белорусскую идентичность из так называемого Великого княжества Литовского лежат в стороне от реального процесса нашего духовного становления и развития”.
Да такога не дадумалася нават “думка” пры таварышы Сталіне. Бачна, як цемрашальскай хунце, якая захапіла нашу краіну і нявечыць яе, не дае спакою вялікая цывілізацыйная спадчына ВКЛ. А яшчэ нехта ў нас кажа, што гісторыя — гэта, маўляў, статычны і неактуальны матэр'ял у сучасным жыцьці. Антыбеларускі ашчэр лукашызму на нашу спадчыну даказвае якраз адваротнае — нацыянальная гісторыя вечна жывая. Не забіўшы яе, акупанты ня могуць быць упэўненымі ў сваёй перамозе. Ды вось толькі нацыянальную гісторыю не заб'еш. І перамогі зла на нашай зямлі ня будзе.
* * *
Мярзотнікі замітусіліся напярэдадні Дня Волі. Агентурныя структуркі правялі чарговую “акцыю” у Менску. Невядома, колькі часу правіселі іхныя самаробныя плакаты на вірынах “Макдональдса” і ў іншых месцах, але сфатаграфаваць іхныя “заклікі” фатографы пасьпелі. Усё выканана на акупанцкай мове і ў хамскім акупанцка-расейскім стылі: “Хватит жрать, время действовать”, “Виноградов опять на сутках”, “Ну и где ваш этот ОМОН?”, “Свободу молодофронтовцам”.
Да беларускай мовы яны “снізошлі” у самым мярзотным сваім плакаце. Над выявай карыкатурнага дэбіла, які падымае сьціснуты кулак і ашчэрвае тлустую фізіяномію, напісана: “Будзь мужыком (устаўка з расейскім матам)! Прыходзь на ДЗЕНЬ ВОЛІ!” Журналісты паведамілі, што “акцыю” правялі нейкія слаба пакуль вядомыя “арганізацыі” Zмена і РЧСС. Зразумела, што ў наяўнасьці чарговая антыбеларуская правакацыя падстаўных і фальшывых, якія спрабуюць зганьбіць патрыятычную традыцыю сьвяткаваньня Дня Волі і навязаць людзям гнюсныя стэрэатыпы. Як узрадваліся некаторыя з “незалежных дэмСМІ”, як зачырыкалі пра гэтыя “пратэсты”! Але розным дурачкам і тым, хто за імі стаіць, ня ўдасца збэсьціць нашу сьвятыню.
Янка Базыль