НЯ ДАЙМА ЗАБІЦЬ СЯРГЕЯ КАВАЛЕНКУ!
Дарагія беларусы, нагадаю праўду штодзённую і мудрасьць чалавечую: Ратуючы свайго, ратуем сябе. У хамскім антыбеларускім рэжыме ўлады, у якім апынуўся наш народ, — усе ёсьць свае і толькі адзін ёсьць чужы. Гэта той, што нішчыць і зьневажае ўсіх.
Гэта той, хто нягледзячы на ўсе магчымасьці зьмяніць пакараньне, расстраляў выканаўцу і сьведку нераскрытага злачынства — тэракту ў Менскім мэтро і масавага забойства людзей. Ён думае, што ніхто нічога не даведаецца, хто арганізавааў забойства беларусаў 11-га красавіка 2011-га года.
У панядзелак ноччу, 26 красавіка, героя-галадоўніка Сяргея Каваленку вывезьлі зь менскай турмы ў турэмны псіхіятрычны шпіталь “Віцьба-3”, што на поўнач за Віцебскам.
Мэтадалогія савецкай рэпрэсіўнай псіхіятрыі добра вядомая. Над бездапаможным чалавекам (Сяргей ад голаду ўжо ня можа рухацца) будуць рабіць свае канцлягерныя мэдычныя катаваньні (магчыма нават з дазволу суда). Сутнасьць мэдычных катаваньняў — зьнішчыць здароўе і асабовасьць чалавека, ператварыць яго у фізічнага калеку, у бязвольную істоту, якая рэшту жыцьця вымушаная будзе толькі лячыцца, каб існаваць.
Трэба ня даць забіць Сяргея Каваленку, ня даць зьнішчыць яго фізічны і псіхічны арганізм. Неабходна шырока інфармавць беларускую грамадзкасьць і міжнародную супольнасьць пра ўсё, што зь ім робяць і вытвараюць лукашысты ў псіхіятрычнай турме.
Важныя патрабаваньні, каб спынілі катаваньне чалавека, паклалі яго ў нармальны цывільны шпіталь і вызвалілі з турмы, куды ўкінулі яго незаконна.
На аўторак 27-га сакавіка тэмпература цела Каваленкі 35,1 градуса Цэльсія, ціск 80 на 60 мм ртутнага слупка, вага 48 кг (85 ранейшых пры росьце 182 см). Гэта крытычныя паказчыкі.
У псіхіятрычнай турме, акрамя медыкамэнтознай апрацоўкі псіхатропнымі сродкамі, яго зьбіраюцца прымусова карміць праз зонд. Пры такім стане, як у Каваленкі, гэта небясьпечна і шкодна для арганізму. Прымусовае ненатуральнае кармленьне галадоўніка і абкалываньне яго псіхатропнымі сродкамі ёсьць сьведамае злачынства перад яго здароўем. Нават ў лукашысцкім “заканадаўстве” не дазваляецца такое рабіць. Чалавеку штучна працягваюць жыцьцё ў пакутах і робяць зь яго інваліда. Гэта сьведамы мэтад калецтва. Вусаты ўзурпатар і ягоныя каты ня хочуць прызнаць вялявой перамогі Сяргея Каваленкі, ня хочуць прызнаць сваёй несправядлівасьці і выпусьціць яго з турмы. Яны пайшлі на новае злачынства перад яго асобай: гвалтоўна, не грунтуючыся ні на якім законе (яго няма) ператвараюць яго жыцьцё ў пакутлівае існавньне.
Варвары і каты! Яны мусяць прызнаць рацыю і праўду Сяргея Каваленкі. Ён перамог іх! Гэта Чалавек Сьцяга! Выпускайце яго! Ён не зрабіў ніякага злачынства. Мусіць быць нармальны выхад з галадоўкі ў шпіталі пад наглядам нармальных лекараў. У такім становішчы месяцамі трэба даходзіць да здаровага стану!
Ўзурпатар нішчыць яго за любоў да Беларусі, за стойкасьць характару і вернасьць Беларускаму Нацыянальнаму Сьцягу. Катаў Сяргея Кавленкі трэба судзіць і караць па закону.
Але ёсьць галоўны кат, які камандуе. Ён нясе адказнасьць за пакуты і сьмерць беларусаў. І гэта ўжо нельга цярпець!
28 сакавіка 2012 г.
Зянон Пазьняк